«Я лічу, што я шчаслівы» (ФІЛЬМ)
23 лютага 2016
Аўтары фільма – Алена Сцяпанава (Віцебск), Аляксандр Зянкоў (Барысаў)
Дакументальны фільм пра Георгія Станкевіча – выдаўца, настаўніка, перакладчыка, барда, сябра ГА “БАЖ” і проста неардынарнага чалавека з-пад Бешанковічаў.
З 14-хвіліннай стужкі можна даведацца шмат нечаканага – напрыклад, што паэт, бард і настаўнік жыве ў вёсцы, садзіць бульбу і буракі, трымае пчол і трох кароў. Настаўніцкі заробак вельмі малы, а спадар Георгій хоча не проста “выжываць”, як большасць ягоных аднавяскоўцаў. Ён ахвяруе ўласныя грошы на самвыдатаўскую газету “Крывінка”, якую сам заснаваў і выпускае для сваіх землякоў. А таксама на выданне паэтычных зборнікаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіст Ганімат Західаў супраць Азербайджана — ЕСПЧ вынес рашэнне па справе
24.05.2024
Журналістка Сона Мартырасян: У Арменіі ніколі не было так кепска са свабодай слова, як цяпер
02.07.2024
Супрацоўнікаў беларускіх дзяржСМІ рыхтуюць у ваенкары
19.08.2024
Ідзе стварэнне новага органа самарэгулявання медыясектара. Расказвае Алег Агееў
09.09.2024