• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віктар Марціновіч з’язджае ў Швейцарыю

    Сваю новую кнігу “Возера Радасці” для гарадзенцаў беларускі пісьменнік і журналіст Віктар Марціновіч прадставіў 20 лістапада. Пісьменнік быў уражанны закасцянеласцю Гародні як горада, але здзіўлены публікай, што  прыйшла яго паслухаць.

    — Горад Гродна за той час, што я ў ім не быў, ніяк не змяніўся. Гэта такі магічны горад беларускі. Любы беларускі горад мае сваю магію. Дык вось магія Гродна ў тым, што час тут прыпыніўся. Так, мяняюцца шыльдачкі на месцах, так плоцік на ўзбярэжжы ля прыстані быў чырвоненькі, стаўся — блакітненькім, але вось нешта істотнае, тое, з чаго складаецца сэрца гораду, — яно быццам бы не б’ецца. Я думаю, што гэты эфект паходзіць з ціску зверху на людзей,  якія маглі б нешта зрабіць, а ў выніку нічога не робяць. Яны проста сядзяць і чакаюць. У той час, калі ў Магілёве, Берасці, у Мінску ўсё дынамічна змяняецца гэтымі самымі людзьмі. Гродна нібыта чакае як навала сыдзе. Такое асабістае і персанальнае адчуванне.

    — Як вашу кнігу ўспрынялі гродзенцы?

    — Гродзенская публіка ўспрыняла вельмі станоўча. Людзей было даволі шмат. Але справа не ў тым, што іх было даволі шмат. У Берасці іх было напрыклад троху больш. А ў тым, што яны былі вельмі абазнаныя.

    У тым, што яны, напрыклад,  прапанавалі мне зачытаць фрагмент і сапраўды слухалі. Гэта — дзівосна!!! У Мінску ўжо ніхто чытанне літаратуры не слухае…

    То бок у Гродна гэта былі цудоўныя людзі — не выпадковыя. Сустрэцца з невыпадковымі чытачамі, матываванымі — падарунак любому пісьменніку. За што я вельмі Гродна ўдзячны.

    Сустрэча ў Гродна была арганізавана кампаніяй “Будзьма Беларусамі” і стала апошняй з беларускіх прэзентацый аўтара. Пісьменнік і журналіст  на паўгода з’язджае працаваць ў Швайцарыю і Германію, дзе павінна адбыцца вялікая колькасць яго прэзентацый. Таксама Віктар Марціновіч плануе за мяжой працаваць над новым раманам, аднак сюжэт і нават назву рамана ён пакуль трымае ў сакрэце.

    Сустрэча адбывалася “пад зямлёй” у цокальным паверсе Творчай прасторы “Дом46”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці