• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віктара Парфёненку не акрэдытавалі ў восьмы раз

    Гарадзенскі журналіст Віктар Парфёненка стаў “чэмпіёнам” па неакрэдытацыі ў якасці журналіста "Беларускага Радыё Рацыя".

    Ён спрабаваў восем разоў цягам апошніх год акрэдытавацца ў якасці замежнага журналіста.

    Чарговую заяву ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у якасці карэспандэнта «Беларускага Радыё Рацыя» сябра ГА «БАЖ» падаваў два з паловай месяцы таму.

    9 студзеня журналісту па тэлефоне паведамілі, што яго заява адхіленая.

    — Я прачакаў два с паловай месяцы і заўважу, што гэта дзіўная сітуацыя. Паводле нарматыўных дакументаў, разгляд заяўкі на акрэдытацыю праводзіцца на працягу двух месяцаў, — распавядае Вітаўт Парфёненка. Але чамусьці гэтая ўстанова традыцыйна не паведамляе журналістам, якія падаюць на акрэдытацыю. Неабходна самому тэлефанаваць і высвятляць як там ідуць справы. Я затэлефанаваў,  каб даведацца адказ. Яны пагарталі паперкі і сказалі, што мая справа была разгледжаная. І ў акрэдытацыі адмоўлена. На маю думку, такая адмова ў акрэдытацыі сведчыць, што нічога не змянілася ў палітыцы Міністэрства замежных справаў ў адносінах да беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ. А значыць размаўляць пра нейкую там “лібералізацыю” ці “пацяпленне” не выпадае. МЗС цудоўна ведае, што цяпер мае паперы разглядаюцца Камітэтам ААН па правах чалавека акурат з нагоды неакрэдытацыі мяне ў якасці журналіста. 

    Журналіст будзе чакаць пісьмовага адказу з міністэрства, а затым далей змагацца далей за сваё права на прафесію.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці