• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віншаванні, якія прыходзяць БАЖаўцам ад калег

    У гэтым матэрыяле мы збіраем усе віншаванні, якія прыйшлі на адрас сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з надыходзячым Новым годам і Божым нараджэннем. Вы таксама можаце даслаць сваё віншаванне камусьці з калег альбо любімай рэдакцыі і мы абавязкова размесцім яго тут 🙂

    Дарагія калегі!

    2016 год падыходзіць да свайго завяршэння. Будзем спадзявацца, што сумныя навіны адыдуць разам з ім.

    Шчыра віншуем вас з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам! У час, калі перад намі паўстае ўсё болей і болей выклікаў, няхай Божая любоў сагравае вас гэтымі снежаньскімі днямі!

    Жадаем вам радасных святаў і цёплага 2017 года!

    Дасылайце і Вы свае віншаванні калегам на press@baj.by і мы абавязкова размесцім іх тут!

    Віншую з годам АГНІСТАГА (ПАЛЫМЯНАГА) ПЕЎНЯ! Здароўя, кахання, поспехаў і БОЖАЙ ЛАСКІ! Жадаю, каб  гэтае словазлучэнне сустракалася выключна ў якасці прыгожай метафары, а “смажаныя пеўні” дзяўблі толькі нашых  “сяброў”!!!
    З павагай, Аляксандр Тамковіч

    Паважаныя сябры БАЖ. Віншую вас з Новым 2017 годам. Жадаю здаров/я, счасця, поспехаў! Міхаіл Пастухоў

    Паважаныя сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў!

    Прафесійны футбольны клуб «Тарпеда» Мінск шчыра віншуе Вас з Новым годам і Раством Хрыстовым!
    Няхай 2017 год прынясе Вам як мага больш радасці, усмешак і шчаслівых дзён! Зычым поспеху, дабрабыту і рэалізацыі ўсіх вашых ідэяў і планаў. Са Святамі! З павагай, супрацоўнікі і футбалісты ПФК «Тарпеда» Мінск.

    Шаноўныя калегі!  Маем гонар павіншаваць Вас з імкліва надыходзячым Новым годам!

    Журналіст сёння шукае свой шлях між ста агнёў, але мы сапраўды ведаем, што і ў вас, і ў нас усё атрымаецца, што лепшае – наперадзе, што спраўдзяцца ўсе мары! Хай Поспех, Прызнанне і Дабрыня будуць Вашымі спадарожнікамі. Дабрабыту Вам і Вашым сем’ям! Жадаем працаваць добра і жыць салодка:) З надыходзячым! З павагай, кіраўніцтва лэйбла MZ pro­duc­tion.

    Шаноўныя сябры! Дзякуй вам за тое, што вы з намі – і дай нам Бог добрага і плённага Новага года!
    З павагай, Даследчы цэнтр ІПМ

     

    Паважаныя калегі і сябры, Віншую вас з Калядамі і Новым годам!
    Моцнага Вам здароўя, дабрабыту, кахання і цеплыні, асабістай рэалізацыі і здзяйснення самых дзёрзкіх і рызыкоўных планаў. Хай наступны год ажыццявіць усе вашыя жаданні.

    З павагай, Надзея Калініна

    Дорогие коллеги! Поздравляем Вас с Новым годом и Рождеством!

    Желаем Вам начать Новый год с новыми чувствами и эмоциями, во всем находить пользу и радость.
    Пусть в Новом году ждут лишь приятные сюрпризы, отличные новости, удача и успех!
    Пусть коллеги, друзья, любимые и близкие люди радуют Вас своим пониманием и поддержкой, надежным плечом и верной рукой! Желаем Вам осуществить задуманное. Пусть реализованные проекты дадут бесценный опыт, а вдохновение поможет сделать жизнь лучше. И  пусть наша совместная работа принесет только положительный результат!

    С уважением,команда IBB  Min­sk

    ВІНШУЮ СА СВЯТЛОМ ВІФЛЕЕМСКАЙ ЗОРКІ! КАЛІ ЁСЦЬ У ГЭТЫМ СВЕЦЕ СТАБІЛЬНАСЦЬ, ТО ЯНА НАРАДЗІЛАСЯ 2016 ГАДОЎ ТАМУ! ЗДАРОЎЯ,  ШЧАСЦЯ, КАХАННЯ, ПОСПЕХАЎ, НАТХНЕННЯ, БОЖАЙ ЛАСКІ!
    З ПАВАГАЙ, АЛЯКСАНДР ТАМКОВІЧ

    Будзем жыць і не тужыць,
    Будзем грэцца ў Бозе.
    Хто ідзе — той не ляжыць
    Лежнем пры дарозе.
    А хто ўпаў — няхай у рай
    Будзе шлях адкрыты,
    Бо упаў за родны край
    Іншымі забыты.
    Мы ж жывем і будзем жыць
    Беларускім хлебам
    Ад мяжы і да мяжы
    Тут, пад вечным небам.
     
    Мікола Канановіч, Слонім, 23.12.2016

    Уважаемые коллеги!

    Белорусский документационный центр сердечно поздравляет вас с наступающими Рождеством и Новым годом!
    Благодаря взаимному сотрудничеству мы много сделали в этом году, но еще большее предстоит сделать. Пусть неудачи и промахи станут нашим опытом, а планы на будущее — нашими победами. Здоровья, счастья, любви и благополучия в новом году вам и вашим близким!

    Искренне ваш, БДЦ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці