• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вольга Карач абскарджвае папярэджанне «Витебскому курьеру»

    Заснавальніца інтэрнэт-выдання vkurier.by Вольга Карач звярнулася ў суд Цэнтральнага раёна Мінска з заявай аб адмене папярэджання пра парушэнне артыкулаў 4 і 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, вынесенае 26 снежня 2016 года.

    Як паведамлялася на сайце міністэрства, выданне папярэджваюць за размяшчэнне “несапраўднай інфармацыі”. Пэўны час у рэдакцыі не ведалі, якія канкрэтна матэрыялы міністэрства палічыла непраўдзівымі, бо пісьмовае паведамленне з тлумачэннямі Карач атрымала не адразу.

    — Як высветлілася, Міністэрства інфармацыі грунтуе свае прэтэнзіі да выдання на падставе меркаванняў Віцебскага аблвыканкама. Мясцовыя ўлады палічылі і загаловак, і змест матэрыялу «За что ребёнка забирают из благополучной семьи» непраўдзівымі. Прычым настолькі, што публікацыя «можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, якая праяўляецца ў масавай дэзінфармацыі насельніцтва, падрыве аўтарытэту органаў дзяржаўнага кіравання ў частцы абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

    У лісце за подпісам Ліліі Ананіч было загадана выправіць усё на працягу 24‑х гадзін і неадкладна паведаміць пра гэта. Выканаць такую ўмову было немагчыма хаця б таму, што ліст пра снежаньскае папярэджанне мы атрымалі ў студзені. Але самае галоўнае — з папярэджаннем мы не згодныя, — гаворыць Карач.

    25 студзеня ў суд Цэнтральнага раёна Мінска была пададзена заява, дзе заснавальніца аспрэчвае прэтэнзіі міністэрства да згаданага артыкула, які мае падзагаловак «5 шокирующих случаев в Витебской области». У тэксце згадваецца некалькі гісторый, калі дзяцей забіралі з семʼяў, на думку аўтара, беспадстаўна.

    Вольга Карач аргументуе сваю пазіцыю, цытуючы навуковыя крыніцы ў галіне педагогікі, а таксама міжнародныя дакументы па правах чалавека. Яна спрабуе давесці, што ў артыкуле няма ні выразаў, ні фармулёвак, ні аўтарскіх высноў, якія не адпавядалі б рэчаіснасці.

    — Суд мусіць вывучыць факты, выкладзеныя ў заяве заснавальніцы і ўладальніцы інфармацыйнага рэсурса vkurier.by. Верагодна, праз нейкі час будзе прызначана судовае пасяджэнне, на якім я гатовы прадстаўляць інтарэсы выдання, —  гаворыць праваабаронца Павел Левінаў, які дапамагаў рыхтаваць зварот у суд.

    Інтэрнэт-выданне vkurier.by з’яўляецца пераемнікам газеты «Витебский курьер», што ўжо некалькі гадоў не выходзіць у друкаваным выглядзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці