Восем гадоў з дня трагічнай смерці рэдактара «Хартыі’97» Алега Бябеніна
Алег Бябенін не пакінуў пасмяротнай цыдулкі, а акалічнасці здарэння выклікаюць шмат пытанняў.
У верасні 2010 году журналіста знайшлі ў пятлі на лецішчы ў Дзяржынскім раёне. Бябеніну было толькі 36 год. Смерць з прыкметамі самагубства здарылася падчас найважнейшага перыяду прэзідэнцкай кампаніі, калі да выбараў заставалася тры месяцы.
Калегі і сябры Бябеніна ў ягоны добраахвотны сыход з жыцця не паверылі. Яны згадвалі выкраданьне журналіста і пагрозы на ягоны адрас з боку невядомых у 1997 годзе, казалі пра прыкметы барацьбы ў доме, дзе знайшлі цела.
Тыя, хто ведаў Бябеніна, кажуць, што смерць, з аднаго боку, сталася вынікам ягонай прафесійнай дзейнасці, з іншага – павінная была запалохаць асяродзе беларускіх незалежных журналістаў.
Пракуратура спыніла праверку паводле факту смерці Алега Бябеніна праз некалькі месяцаў пасля яе пачатку, нягледзячы на патрабаванні міжнародных арганізацыяў і праваабаронцаў аб правядзенні належнага расследавання.
У Алега Бябеніна засталіся жонка і двое сыноў.