• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вы проста афігееце, што ў нас такое ёсць». Сябры-фатографы стварылі кнігу аб прыгажосці беларускай прыроды

    Акрамя захапляльных фота, у альбоме можна знайсці гісторыі пра вандроўкі і геалакацыю месцаў, якія варта наведаць, піша «Наша Ніва».

    Стваральнікі праекта «Кут» захапляюцца фатаграфіяй з дзяцінства. Слава Мазай пачаў здымаць яшчэ ў школе — хлопчыкам ён наведваў вячэрнія курсы фатаграфіі. У хуткім часе хобі перарасло ў майстэрства: цяпер адна з яго работ апублікаваная ў часопісе Nation­al Geo­graph­ic.

    Яго паплечнік, Лёша Вугальнікаў, зрабіў першыя кадры разам з бацькам, уласная камера з’явілася ў хлопца пазней: ён купіў яе ў ЗША, дзе апынуўся ў студэнцтве. На яе былі зроблены першыя якасныя здымкі: знакаміты чырвоны мост у Сан-Францыска і іншыя краявіды горада.

    Калі ў сяброў назапасілася дастатковая колькасць фатаграфій родных мясцін, прыйшла ідэя зрабіць кнігу пра Беларусь. Першапачаткова фармат задумваўся іншым: хлопцы планавалі зрабіць класічны альбом з удалымі кадрамі, але неўзабаве праект пашырыўся — да здымкаў дадаліся гісторыі з паездак.

    «У дзяцінстве я любіў часопіс «Рыбалоў» і асабліва рубрыку «Гісторыі». Там расказвалася, як прыяцелі хадзілі на рыбалку. Магчыма, людзям будзе цікава даведацца, як і мы знайшлі мясціны для фота, як там захрасалі і як потым адтуль выбіраліся», — тлумачыць Аляксей у промароліку пра кнігу.

    Каб зрабіць некаторыя фота, аўтарам даводзілася ўставаць у тры раніцы, а за ўдалымі кадрамі палявалі па ўсёй краіне. Слава кажа:

    «Беларуская прырода добрая тым, што яна багатая на вобразы. У кнізе вы ўбачыце шмат новых месцаў і афігееце, што ў нас такое ёсць».

    У першапачатковы варыянт альбома ўвайшло 600 кадраў, але і гэтую колькасць прыйшлося скараціць удвая — усе здымкі трэба было змясціць на 550 старонках.

    На дапамогу прыйшлі сябры і знаёмыя фатографаў: некалькі тыдняў яны дапамагалі адбіраць кадры, якія неўзабаве пайшлі ў друк. Так агульнымі намаганнямі з’явілася кніга «Кут».

    «Кут» дапамагае ўбачыць прыгажосць Беларусі не толькі на фатаграфіях — ля выяў пазначана геалакацыя, каб любы ахвотны змог самастойна з’ездзіць і атрымаць асалоду ад маляўнічых мясцін.

    Тым, хто знаходзіцца ўдалечыні ад дому, кніга нагадае пра родныя мясціны. «Не ўсе могуць паехаць паглядзець світанак ці ўбачыць дзікіх жывёл. Але можна адчуць гэтыя ж эмоцыі і праз нашы фатаграфіі», — адзначае адзін з аўтараў праекта.

    Сёння выпушчана ўсяго 100 экзэмпляраў альбома, але хлопцы кажуць, што тыраж можа быць павялічаны ў залежнасці ад попыту. Набыць кнігу з фотаздымкамі Беларусі можна ў Варшаве і ва Уроцлаве або анлайн — праз сайт праекта.

    Чытайце яшчэ: 

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    «Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці