• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вы ўчыняеце злачынства». 213 журналістаў падпісалі рэзкі зварот да ўладаў

    Апошнія месяцы сталі часам надзвычай жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да журналістаў незалежных выданняў у Беларусі. За час прэзідэнцкай кампаніі падчас выканання прафесійных абавязкаў былі затрыманыя 43 журналісты з дзясяткаў СМІ. У сувязі з апошнімі падзеямі рэдакцыі незалежных выданняў Беларусі звяртаюцца да грамадскасці, улады, сілавікоў.

    21 ліпеня дакумент быў накіраваны ў адрас міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качановой, генеральнага пракурора Аляксандра Канюка і міністра інфармацыі Ігара Луцкага.

    Апошняй кропляй стала жорсткае затрыманне 15 ліпеня журналіста «Радыё Свабода» Антона Трафімовіча ў цэнтры Мінска пасля заканчэння відэастрыму ад Цэнтравыбаркаму, які ён вёў. Супрацоўнікі міліцыі зламалі яму нос пры затрыманні. У дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс па арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы).

    Затрыманні адбываюцца ў розных гарадах краіны — ад сталіцы да Ганцавічаў.
    14 ліпеня падчас асвятлення акцый пратэсту затрымлівалі журналістаў розных выданняў, некоторых — нават у жывым эфіры, на вачах дзясяткаў тысяч гледачоў.

    Гэта:

    • Міхась Ільін і Арцём Маёраў, «Еўрарадыё»

    • Аляксей Суднікаў і Ўсевалад Зарубін, TUT.BY

    • Арцём Лява, «Новы час»

    • Алесь Пілецкі і Андрэй Рабчык, «Радыё Свабода»

    • Кацярына Андрэева, Ігар Ілляш, «Белсат»

    • Эндзі Смайт (Andy Smythe), BBC

    • Надзея Пужынская, Марына Драбышэўская, Юрый Глушакоў, «Сильные новости»

    • Даніл Палянскі, «Першы рэгіён»

    Аналагічнае здарылася і яшчэ раней — 19 чэрвеня:

    • Ларыса Шчыракова, «Белсат»

    • Аляксандра Дынько, Андрэй Рабчык, «Радыё Свабода»

    • Ірына Арахоўская, «Белсат»

    • Уладзімір Косцін, Reuters

    • Марыя Вайтовіч, Арцём Маёраў, «Еўрарадыё»

    • Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

    • Анастасія Занько, Onliner.by

    • Іна Кардаш, 112.ua

    • Анжаліка Васілеўская, Магілёў, TUT.BY

    • Алесь Сабалеўскі, незалежны журналіст

    • Алеся Лацінская, Bobr.by

    • Сяргей Лацінскі, незалежны журналіст

    • Дзяніс Носаў, «Вечерний Бобруйск».

    Аляксандр Пазняк і Сяргей Багроў з «Ганцавіцкага часу» былі затрыманыя 20 чэрвеня ў жывым эфіры. Збітыя падчас затрымання. Абвінавачаныя ў непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд у Баранавічах празначыў Аляксандру штраф, а Сяргею — 15 сутак арышту.

    Гэтыя дзеянні парушаюць арт. 198 Крымінальнага кодэкса, які вызначае адказнасць за «перашкаджанне законнай прафесійнай дзейнасці журналіста» і маюць адну мэту — застрашыць журналістаў і паказаць і ім, і ўсяму грамадству, што законы не дзейнічаюць, калі ёсць вышэйшыя палітычныя інтарэсы. Аднак бессаромнасць гэтых дзеянняў прыводзіць да адваротнага эфекту. Цынічнае імкненне прадэманстраваць грамадзянам, наколькі яны безабаронныя перад уладай, дыскрэдытуе ўладу, як нішто іншае.

    Мы будзем і далей выконваць свой прафесійны абавязак. Наша павага і падтрымка — з усімі бязвінна затрыманымі, збітымі, зняважанымі.

    Мы патрабуем ад уладаў спыніць пераслед журналістаў незалежных выданняў, а сілавікам хочам нагадаць: затрымліваючы журналістаў пры выкананні прафесійных абавязкаў і ўжываючы супраць іх сілу, вы не толькі парушаеце закон, але і самі ўчыняеце злачынства.

    Статья 198 Уголовного кодекса Республики Беларусь. Воспрепятствование законной профессиональной деятельности журналиста наказываются штрафом, или лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью, или ограничением свободы на срок до трех лет, или лишением свободы на тот же срок.

    Зварот да кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама Івана Кубракова, кіраўніка атраду АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы, намесніка міністра Аляксандра Барсукова па дадзеным пытанні не меў плёну. Больш за месяц таму прэс-служба анансавала сустрэчу прадстаўнікоў міністэрства з журналістамі, якія працуюць на масавых мерапрыемствах, аднак дагэтуль такая сустрэча не адбылася. Чакаем адказу непасрэдна ад міністра ўнутраных справаў.

    Пад зваротам падпісаліся больш за 200 чалавек: карэспандэнты і рэдактары TUT.BY, Onliner.by, «Наша ніва» / NN.BY, «Радыё Свабода», БелаПАН, «Салідарнасць», Еўрарадыё, Белсат, «Сильные новости», газет «Комсомольская правда в Беларуси», «Народная воля» и «Новы час», dev.by, Tribuna.com, Realt.by, Reform.by і іншых выданняў, а таксама журналісты-фрылансеры і блогеры.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці