• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядомага фатографа з Крэва выклікаюць у міліцыю за Масленіцу ў яго на падворку

    Вядомы фатограф і ўраджэнец Крэва Сяргей Гапон у нядзелю запрасіў да сябе на радзіму гасцей, каб адсвяткаваць Масленіцу, абяцаў добрае надвор'е і бліны. Развітанне з зімой адзначалі ў яго на падворку.

    Бліны на падворку ў Сяргея Гапона​ / facebook.com/gapon.sergey

    Вядомы фатограф і ўраджэнец Крэва Сяргей Гапон у нядзелю запрасіў да сябе на радзіму гасцей, каб адсвяткаваць Масленіцу, абяцаў добрае надвор’е і бліны. Развітанне з зімой адзначалі ў яго на падворку.

    Былі бліны, карагоды, вогнішча і спальванне пудзіла. Падводзячы вынік дня ў Face­book, Сяргей Гапон прызнаў, што рады быў бачыць у сябе старых і новых сяброў, а яшчэ распавёў, што «гэтым разам чакана на нашую тусоўку завітала і раённая міліцыя з позвай на маё прозвішча на заўтра для дачы пісьмовых тлумачэнняў па артыкулу 24.23».

    Гаворка ідзе аб артыкуле «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», які ў ранейшай рэдакцыі КоАП меў нумар 23.34.

    Госці Гапона пад постам у Face­book здзівіліся ўвазе міліцыі, таму што свята праходзіла на падворку фатографа, па сутнасці, ён проста прымаў гасцей. Такімі тэмпамі, пажартаваў адзін з каментатараў, у бліжэйшы час санкцыянаваць ва ўладаў, каб не патрапіць пад артыкул аб незаконным масавым мерапрыемстве, прыйдзецца і правядзенне вяселляў.

    Складанасці з арганізацыяй і правядзеннем Масленіцы сёлета ўзніклі і ў іншых актывістаў. Да прыкладу, жыхарам мінскага мікрараёна Брылевічы сёлета не дазволілі ладзіць развітанне з зімой —  папярэдзілі, што дваровае свята будзе лічыцца несанкцыянаваным мерапрыемствам. Арганізатарам у гэтым выпадку выступаў орган мясцовага самакіравання —   КОТГС, і ў мінулыя гады за такія дваровыя святы КОТГС з Брылевічаў нават заахвочвалі.

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці