• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі Хэльсынскі камітэт

    Старшыня БХК Алег Гулак : «Мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».

    Алег Гулак, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту

    Улады Беларусі закрылі апошнюю зарэгістраваную праваабарочную арганізацыю ў краіне.

    30 верасьня ў Вярхоўным судзе прайшло асноўнае судовае паседжаньне па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту.

    Намесьнік старшыні арганізацыі Гары Паганяйла, які прадстаўляў БХК ў судзе, заявіў, што БХК не пагадзіў з доказамі і падставамі для такога пазову, бо самога факта парушэньня не было, і матэрыяламі ў справе гэта не даказана, што БХК пазбавілі магчымасьці надаць свае доказы, бо матэрыялы былі ўзятыя з крымінальнай справы, якая яшчэ не разгледжаная. БХК наагул хадайнічала адкласьці разгляд справы ў Вярхоўным судзе да завяршэньня крымінальнай справы, зь якой узялі матэрыялы.

    Але суд не ўзяў да ўвагі гэтыя заявы і пастанавіў ліквідаваць БХК.

    Старшыня БХК Алег Гулак заявіў Свабодзе з гэтай нагоды:

    «Гэта было чакана, хаця б таму што яшчэ ніхто не выйграваў пазовы мінюста аб ліквідацыі, асабліва ў апошнія часы, цяпер занадта не да законаў, каб разьбірацца.

    Гэта палітычнае рашэньне ў рэчышчы цяперашняга ціску і перасьледу, ліквідацыі структур грамадзянскай супольнасьці і агульнага палітычнага кантэсту ў краіне.

    Але мы будзем працягваць працу па абароне правоў чалавека, шукаць формы, каб рабіць гэта, не падстаўляючы людзей.

    Хоць цяпер не працуюць прававыя мэханізмы абароны, мы будзем кансультаваць людзей, дапамагаць ім можна і ў цяперашняй сытуацыі. Вельмі важны інструмэнт праваабарончай дзейнасьць — маніторынг, інфарамваньне міжнароднай супольнасьці.

    БХК занадта сур’ёзны брэнд, каб яго губляць з‑за такога рашэньня, мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».

    За што ліквідавалі БХК

    Падставай для ліквідацыі, на думку Міністэрства юстыцыі Беларусі, мае паслужыць нібыта «грубае парушэньне заканадаўства» з боку БХК. Паводле заявы, Міністэрствам юстыцыі ў выніку сьледчых дзеяньняў у неназванай крымінальнай справе былі атрыманыя дакумэнты на 2 чалавек, якім БХК нібыта аплаціў ганарары за «паслугі ў доўгатэрміновым назіраньні за выбарамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 2020 году».

    У пацьверджаньне гэтаму Міністэрства юстыцыі прыклала да заявы копіі 6 дакумэнтаў: дамоваў, прыходна-касавых ордэраў і актаў прыёму і перадачы.

    У БХК заявілі, што ім невядома, аб якой крымінальнай справе і ў дачыненьні да каго ідзе гаворка:

    «Відавочна, што выкарыстоўваць матэрыялы крымінальнай справы, якія яшчэ не ацэньваліся судом у рамках судовага разбору ў крымінальнай справе, неправамерна. Гаворачы юрыдычнай мовай, калі Вярхоўны суд прызнае, што гэтыя дакумэнты, прычым толькі ў копіях, адпавядаюць рэчаіснасьці, то гэтае рашэньне будзе мець прэюдыцыяльнае значэньне для крымінальнай справы, у якой знаходзяцца гэтыя дакумэнты і па якім абвінавачваюцца канкрэтныя людзі.

    Прэюдыцыя — абавязковасьць для ўсіх судоў, якія разглядаюць справу, прыняць без праверкі доказаў факты, раней устаноўленыя судовым рашэньнем у іншай справе, якое набыло законную моц. Г. зн. гэта рашэньне будзе абавязковым для іншага суду ў крымінальнай справе. Такім чынам, рашэньне Вярхоўнага Суду ў справе аб ліквідацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць у крымінальнай справе»,— заявілі ў БХК перад пачаткам працэсу аб лікідацыі арганізацыі.

    На папярэднім пасяджэньні Вярхоўнага суду 10 верасьля БХК прадстаўляў намесьнік старшыні арганізацыі Гары Паганяйла. У судзе пацьвердзілася,што нічога іншага арганізацыі не прад’яўляюць, толькі гэтыя копіі.

    Гары Паганяйла заявіў, што ў абгрунтаваньне пазыцыі Міністэрства юстыцыі прадставіла копіі з копій, па якіх немагчыма вызначыць, наколькі гэта рэальныя дакумэнты, таму суду трэба запрасіць іхныя арыгіналы, каб было ясна, што гэта дакумэнты, а, па-другое, трэба дачакацца разгляду крымінальнай справы, у якой знаходзяцца гэтыя нібыта дакумэнты, і таму ён папрасіў адкласьці працэс аб лікідацыі БХК да яе завяршэньня.

    Аднак Вярхоўны суд праігнараваў гэтую просьбу і вырашыў разгледзець гэтае хадайніцтва 30-га верасьня на асноўным пасяджэньні ў справе аб пазове Міністэрства юстыцыі.

    Гулак: «Я такога не падпісваў. Гэта яўная фальшыўка»

    Раней старшыня БХК Алег Гулак у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ў справе відавочны палітычны момант, улады хочуць іх арганізацыю закрыць, як і іншыя НДА, якія трапілі пад ціск пасьля выбараў 2020 году.

    «Гэта расправа за нашую праваабарончую дзейнасьць. Па сутнасьці ж прэтэнзіі міністэрства магу сказаць, што такога не было, мы гэтага не прызнаем, мы ня ведаем крыніц гэтых дакумэнтаў.

    Там нібыта стаіць мой подпіс, але гэта копія з копіі, у якой можна падрабіць любы подпіс, і я нічога такога не падпісваў. Гэта яўная фальшыўка. Калі мяне ў лютым дапытвалі ў межах крымінальнай справы, мяне пра гэта ніхто не пытаўся».

    Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый. Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

    Усяго на 9 верасьня, згодна са зьвесткамі Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі ад ліпеня 2021 году ўжо 135 зьліквідаваных недзяржаўных арганізацый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці