• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Выбары як палітычная кампанія ў дзяржаўных медыя адсутнічалі” — вынікі маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў-2019

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала выніковую справаздачу  маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.

    Кіраўнік групы маніторцаў спадар Алесь Анціпенка адзначыў, што выбары як палітычная кампанія ў дзяржаўных медыя адсутнічалі.

    Галоўнымі суб’ектамі выбарчага працэсу ў дзяржаўных медыя былі не людзі, а Цэнтральная выбарчая камісія, выбарчыя камісіі і выбарчыя ўчасткі.

    “А электарат быў адным з маргінальных суб’ектаў, — заўважае спадар Анціпенка. — Калі ж пачалося датэрміновае галасаванне, дзяржаўныя медыя проста “выбухнулі” інфармацыяй пра выбары, але ўсё зводзілася да агітацыі датэрмінова галасаваць. Выбаршчыкаў жа прэзентавалі ананімна і калектыўна. Жывыя галасы гучалі дастаткова рэдка. Ананімная рэпрэзентацыя ўдзельнікаў выбарчага працэсу — адна з асаблівасцяў асвятлення выбарчага працэсу ў дзяржСМІ».

    Што тычыцца недзяржаўных медыя, то маніторцы адзначаюць абсалютна іншы падыход: гэтыя медыя пазбягалі ананімных рэпрэзентацый, паказвалі і апазіцыйных, і праўладных кандыдатаў.

    Анціпенка прывёў прыклад TUT.BY: калі ў пачатку маніторынгу на партале было зафіксавана сем згадак прозвішчаў кандыдатаў, то напрыканцы маніторцы зафіксавалі ўзгадванне 90 кандыдатаў.

    “Я не хачу ідэалізаваць недзяржаўныя медыя, магу толькі сказаць, што яны былі стрыманымі ў асвятленні. А вось ў дзяржаўных СМІ беларускія незалежныя назіральнікі былі аб’ектамі інфармацыйных атак. І тыя ацэнкі, якія далі дзяржаўныя медыя назіральнікам, могуць паўплываць на больш жорсткае стаўленне ўладаў да іх падчас наступных выбарчых кампаній.

    Я не выключаю, што беларускія незалежныя назіральнікі могуць сутыкнуцца з праблемамі ў будучым, бо яны псуюць карціну дэмакратычных выбараў, якую паказваюць назіральнікі ад праўладных структур, ад СНД», — гаворыць Алесь Анціпенка.

    У гэтай парламенцкай кампаніі добра заўважнымі былі БРСМ, “Белая Русь”, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — ад гэтых структур былі і кандыдаты, і назіральнікі.

    Задача маніторцаў палягала ў тым, каб звярнуць увагу журналістаў на неабходнасць поўна і аб’ектыўна інфармаваць выбаршчыкаў, быць незаангажаванымі, трымацца прынцыпаў міжнароднай прафесійнай этыкі і стандартаў.

    Кіраўнік ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец нагадаў прысутным, што фонам у перыяд правядзення парламенцкіх выбараў разглядаліся ў судзе пазовы аб абароне гонару і годнасці старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча да інтэрнэт-рэсурсаў «Белорусский партизан», 21.by і «Вечерний Бобруйск». Працягваецца пераслед, маральны ціск на блогера з Акцябрскага Андрэя Павука.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці