• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выдавец «Медыязоны» Пётр Вярзілаў аслеп і аглух

    Удзельнік Pussy Riot і выдавец «Медыязоны» Пётр Вярзілаў аслеп, аглух і не здольны самастойна перасоўвацца. Пра гэта паведамляе Reuters.

    Reuters

    Пасля таго, як актывіста даставілі на лячэнне ў Нямеччыну, яго стан пачаў лепшаць. «Яму лепш. Усё добра», — заявіла яго грамадзянская жонка Вераніка Нікульшына, адмовіўшыся ад падрабязнасцей. 

    Вярзілава вывезлі на прыватным самалёце з Расіі за кошт арганізацыі «Кіно за мір». У сеціве з’явіліся здымкі, на якіх нямецкія парамедыкі рыхтуюць актывіста да перавозкі ў бальніцу. На гэтых фотаздымках Вярзілаў ляжыць на каталцы з заплюшчанымі вачыма. Таксама з’явілася 11-секунднае відэа з Вярзілавым, які сядзеў у самалёце. 

    Раней адзначалася, што дактары стабілізавалі стан Вярзілава, каб яго можна было выпісаць з рэанімацыі, але ў яго ўсё яшчэ захоўваюцца галюцынацыі і вострае паліморфнае псіхатычнае расстройства. 

    Актывіста шпіталізавалі 11 верасня, а 15-га ён прыйшоў у сябе. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.

    «Медыязона» — расійскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасні 2014 года ўдзельніцамі групы Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай. «Медыязона» факусуюць на асвятленні навін, аналітыцы, калумністыцы з акцэнтам на судовыя, праваахоўныя органы і пэнітэнцыярную сістэму Расіі, а таксама на розных праявах пераследу грамадзян Расіі за іх палітычныя погляды.

    Паводле маніторынгавай кампаніі «Медиалогия», у траўні 2018 году выданне знаходзілася на 10‑м месцы сярод расійскіх навінавых вэб-сайтаў па цытуемасці ў іншых СМІ і на 17‑м месцы — па цытуемасці на сацыяльных медыярэсурсах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці