• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рак, рэмісія і жаночыя мары: выйшаў фільм пра барацьбу вядомых беларускіх журналістак з анкалогіяй

    Журналісткі Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева ў эміграцыі сутыкнуліся з дыягназам «рак малочнай залозы».  У фільме «Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары», які выйшаў на YouTube-канале  «Цёця Іра», маладыя жанчыны распавядаюць, як змянілася іх жыццё пасля анкалагічных аперацый. 

    Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева барацьба з ракам

    Вокладка фільма «Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары»

    Рак грудзей — захворванне нярэдкае. На яго ў ХХІ стагоддзі пакутуюць каля 10% жанчын ва ўсім свеце. Беларускія журналісткі Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева сутыкнуліся з хваробай у самы складаны час — у эміграцыі.

    Пачатак іх гісторый запісала яшчэ ў 2022 годзе гарадзенская журналістка Ірына Новік. Яны склаліся ў праект «Пра рак. Гісторыі беларусак».

    В Вильнюсе открылась фотовыставка «Про рак: истории белорусок». В кадре — журналистки

    Працягам той ініцыятывы стаў фільм «Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары». У стужцы гераіні расказваюць пра тое, як змянілася жыццё пасля аперацыі. Гэта не заўсёды лёгка, не зусім прыемна і не вельмі звыкла.

    У гэтым жыцці ёсць злосць, абмежаванні і адчуванні ўласнай канечнасці. А яшчэ — яркія эмоцый і новыя магчымасці, ёсць глыбокія перажыванні і чыстыя мары.

    «Для мяне гісторыі Каці і Каці — не пра хваробу, — расказала Hrodna.life аўтарка фільма Ірына Новік. — Яна — толькі нагода больш уважліва паглядзець на людзей. На тое, як жанчыны шукаюць новыя спосабы жыць, нанова ўсведамляць сябе і свет, знаходзяць новыя сэнсы існавання. Гэты фільм пра тое, што з аднаго боку — жыццё пасля раку ўжо ніколі не будзе ранейшым. А з іншага — што яно такі насамрэч ёсць. Самае сапраўднае. Можа нават з больш шырокім дыяпазонам пачуццяў і эмоцый, з большым усведамленнем каштоўнасці кожнай жыццёвай дробязі, з яснейшым бачаннем сябе і свету навокал».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці