• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выкладчыцу сальфеджыа і музычнай літаратуры з Мастоў аштрафавалі за рэпост з Белсату ў 2019 годзе

    Канал Белсат быў прызнаны эксрэмісцкім фармаваннем у 2021 годзе.

    У Мастах 19 студзеня адбыўся суд над выкладчыцай сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай. Яе затрымалі 16 снежня наўпрост на працы і суткі ўтрымлівалі ў камеры мясцовага РАУСа. Дома ў Галіны правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос.

    На выкладчыцу склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост з Белсату ў 2019 годзе.
    Суд Мастоўскага раёна пакараў Цярэнцьеву штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічыняў), паведамляюць праваабаронцы Вясны.

    Таксама нагадаем, у судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня арыштавалі на 14 сутак і канфіскавалі смартфон мінчука за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для яго затрымання стаў рэпост 15 снежня 2021 года ў сторыз на сваёй старонцы ў Insta­gram паста з «Радыё Свабоды» пра акцыю пратэста супраць прысудаў фігурантам «справы Ціханоўскага».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці