• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вынікі года. Пра што гаварылі падчас журналісцкага Zoom: Працэсы спыніць немагчыма, і гэта дае надзею

    Беларускую журналістыку мы сёння робім з Беларусі, Вільні, Варшавы, Беластока, Кіева, Львова, Тбілісі, Прагі і многіх іншых месцаў. Але ўсе мы застаемся беларускімі журналістамі. Той час, калі ні мова, ні геаграфія не даюць сумнявацца, хто мы ёсць. У онлайн-сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі цэнтральных і рэгіянальных медыя, медыяэксперты, родныя тых калег, якія знаходзяцца сёння за кратамі.

    — Ніколі за кратамі не сядзела столькі маіх блізкіх знаёмых і сяброў, — распачаў вечар кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

    Ён згадаў негатыўны трэнд года — прызнанне экстрэмісцкімі фармаваннямі вядучых СМІ і проста экстрэмісцкімі медыя. У выніку многія медыя вымушаныя выдаляць матэрыялы са сваіх інтэрнет-старонак ужо постфактум. Што стварае досыць дзіўную інфармацыйную карціну свету. Падзеі былі, а матэрыялы пра іх можна і не знайсці. Гэтак жа і з вялікім грамадскім сектарам — сотні аб’яднанняў ліквідавалі, але людзі, праца і плён гэтай працы ёсць.

    — Мы імкнемся працягваць сваю дзейнасць. Хаця бачым, што ёсць ініцыятывы, каб увесці крымінальную адказнасць і за гэта. Прастора свабоды агулам, не толькі свабоды слова, скурчваецца, як шагрэневая скура. І мы не ведаем, колькі яе засталося, — заўважыў Бастунец.

    Журналіст Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) падкрэсліў, што ўмовы працы катэгарычна змяніліся, і гэта было зразумела яшчэ ў сакавіку-красавіку. Аднак у Беларусі журналістыка не скончылася.

    «Што дапамагае заставацца ў прафесіі — зроблены аднойчы выбар. Журналістыка — гэта не толькі магчымасць мець акрэдытацыю, хадзіць на інтэрв’ю ці прэс-канферэнцыі. Гэта нешта больш важнае. Ёсць вялікая колькасць прыкладаў, калі нават пры таталітарызме людзі выконвалі свае абавязкі.

    Я заўсёды прыводжу прыклад Арана Радомскі і Зігберта Шэфке. У ГДР яны працавалі таемна для заходнегерманскага тэлебачання. І ўвайшлі ў гісторыю як журналісты, якія знялі кадры вялікай акцыі пратэсту ў Лейпцыгу ў 1989 годзе. І ўсе ўбачылі, што ў ГДР адбываецца рэвалюцыя. Беларуская журналістка ў падполлі, але яна не знікла. Гэта важна», — сказаў Ігар Ільяш.

    Кіраўнік менскага бюро Беларускай службы «Радыё Свабода» Валянцін Жданко ў сваёй прамове агучыў меркаванне, што найперш важныя чалавек і яго жыццё.

    «Я ўжо больш як паўтара года пачынаю кожную рэдакцыйную нараду са згадкі пра Ігара Лосіка і з падліку дзён, колькі ён за кратамі. Вельмі драматычныя для нас падзеі апошніх тыдняў. Цяпер да Ігара Лосіка дадаўся Андрэй Кузнечык, прынцыповы і адданы беларушчыне чалавек.

    Алег Груздзіловіч на працягу 40 гадоў працаваў у медыяполі. І сёння яго затрымалі. Журналісты Іна Студзінская і Алесь Дашчынскі пад следствам. Я працую каля сарака гадоў і не магу згадаць такога ж перыяду — настолькі цяжкага, крытычнага для нас і нашай гісторыі, нашай прафесіі. Нам важна ўратаваць нашых калег ад арыштаў, месяцаў, а можа і гадоў зняволення. Я найперш у гэтым цяпер бачу нашу задачу як супольнасці. Падтрымлівайце родных і сваякоў палітзняволеных. Не дай Бог любой сям’і гэта перажыць.

    Калі вы можаце ўгаварыць чалавека з’ехаць, зрабіце гэта. Гэта не варта таго, каб чалавек разумны пакутаваў. Намнога больш ён зробіць на адлегласці і ў бяспецы. Нам важна захаваць сваю чалавечую салідарнасць, чалавечую годнасць. Праўда і будучыня за намі, таму мы павінны захаваць сябе і сваіх блізкіх».

     

    Рэдактар медыя «Сильные новости» Пётр Кузняцоў заўважыў, што з’язджаць ці застацца — асабісты выбар кожнага. І гэта цяпер не нагода для дыскусій.

    «Журналістыка не абавязкова павінна рабіцца знутры Беларусі. Але тэзіс пра тое, што беларуская журналістыка робіцца цалкам па-за Беларуссю памылковы для мяне. Прыйдзе час і момант, калі тыя, хто застаецца, будуць сведкамі знакавых падзей», — падкрэсліў Кузняцоў.

    Пра сваю рэдакцыю ён выказаўся так: «Я магу сказаць, што «выжылі», але не хачу заракацца. Бо мы знаходзімся тут. 2021 год для нас — калі здарылася ўсё самае дрэннае, але не да канца. Я пагаджуся, што важныя цяпер найперш людзі. Так, мы працуем ва ўмовах абмежаванняў, бо думаем, што казаць. Але многія, хто з’ехаў, таксама думаюць, што казаць. Бо тут засталіся іх родныя, іх калегі.

    А галоўны вынік у тым, што канчатковага выніку няма. Нас хацелі знішчыць, але на сто працэнтаў гэта не атрымалася. У мяне ёсць надзея, што нават пасля бамбардзіровак застаецца нехта жывы».

    «Ступень ціску на медыясектар паказвае на тое, якую ступень супраціву мы можам аказваць», — заўважыў на гэта Андрэй Бастунец.

    «Год, безусловно, был очень тяжелый. Но думаю, что эти испытания и вызовы сделают нас только крепче. Сейчас идет выборка, отбор. Кто-то ушел из профессии, но радует, что большинство осталось. Сейчас нет смысла спорить, чей выбор правильнее. Все должны работать на то, чтобы эти жуткие времена быстрее прошли и мы могли приехать домой и встретиться в реальности, — сказаў Віктар Марчук, рэдактар «Брэсцкай газеты». — Мы переформатировались, пишем о том, что считаем нужным. В начале года у нас забрали бумажную версию, но мы продолжили работать с сайтом. И, несмотря на признание нас экстремистским ресурсом, продолжаем доносить информацию нашей аудитории».

    Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі падзяліўся назіраннямі, як перафарматаваўся медыйны сектар. Напрыклад, аўдыторыя дзяржмедыя не змянілася, а аўдыторыя незалежных медыя неістотна зменшылася.

    Апошні факт, безумоўна, мае шэраг прычын: закрыты самы важны для беларускай інтэрнет-аўдыторыі партал Тут бай, быў спынены распаўсюд, а пазней і выхад папяровай «Комсомольской правды», шмат якія рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі, і людзі мусілі для сябе нешта вырашаць у плане бяспекі.

    «Адкрыліся вялікія магчымасці для расійскіх медыя. Пакуль я не бачу дадзеных, што расійскія медыя захапілі нішу, але схільнасць да гэтага ёсць і яны дакладна над гэтым будуць працаваць, — гаворыць медыяэксперт. — Што тычыцца даверу, то ў недзяржаўных медыя гэта напрацаваная гадамі рэпутацыя. Думаю, будзе пашырацца колькасць рэсурсаў, якія выкінуць з парадку дня грамадска-палітычую тэматыку або будуць лаялісцкімі да гэтага рэжыму. Мяркую, рэпрэсіі не спыняцца, пакуль не будзе наўпроставага загаду сілавікам. Такой датай можа быць, напрыклад, пачатак гандлю палітзняволенымі».

    Разам з тым медыя ў такіх умовах вымушаныя быць увесь час у пошуку.

    «Я бачу павелічэнне колькасці медыяпраектаў, якія рэалізуюцца не толькі беларусамі. Пакуль увага да грамадска-палітычных падзей не згубленая, медыйная сфера будзе мець падтрымку. Думаю, усе гэтыя працэсы спыніць немагчыма, і гэта пасяляе надзею», — гаворыць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

    Аляксандра Пушкіна, кіраўніца праекта «Зеркало», які паўстаў на месцы зруйнаванага партала Тут.бай, гаворыць, што ў калектыва партала быў маральны абавязак працягваць справу.

    «Голоса наших людей хотели забрать, поэтому мы должно были говорить. В день, когда всё произошло, это было большое потрясение для нас. Не сразу было понятно, куда бежать, за что хвататься. То, что мы все делаем, это смело, это про долг в профессии. Благодаря нам, тем, кто продолжает писать новости, искать факты, люди не находятся в информационном вакууме. Думаю, этот год показал еще больше, чем 2020-ый, что между нами нет разладов. И все плохое сделало нас более дружными и честными. Теперь, приезжая в другую страну, знаешь, что там будет свой человек. Ты лишаешься семьи, дома, но знаешь, что тебя встретят, поддержат. Это заслуга нашего журналистского сообщества. Потому что все могло бы быть по-другому. Я уверена, что нам будут ставить новые препоны. Сегодня «Радыё Свабода» получила удар под дых, который будет забирать аудиторию. Но нам надо искать новые коридоры коммуникации.

    И мы справимся, потому что ХХІ век — век диджитал. И у аудитории запрос на информацию высокий», — гаворыць Аляксандра Пушкіна.

    «Мы бачым, што дзеяннні супраць журналістаў і медыя працягваюцца. Улады імкнуцца максімальна скараціць нашу аўдыторыю, каб людзі баяліся чытаць. Нам трэба пераламаць гэта, — гаворыць Настасся Роўда, дырэктар «Нашай Нівы». — Захаванне каманды вельмі важнае. Мы бачым, што людзі пасля года ў стрэсе сутыкаюцца з яшчэ большым пераследам. Мы адчуваем, што нас стала менш, нам стала цяжка шукаць людзей у калектыў.

    Мы падсумоўваем вынікі года не падсумоўваючы вынікі, а адказваючы на пытанне: «Ці ўдалося нам захавацца?». Мусім несці крыж сваёй прафесіі далей. Гэтыя ўмовы вымушаюць нас шукаць новыя шляхі, формы, каналы. Як сказаў Андрэй Скурко, хто з нас перажыве гэты складаны час для журналістыкі, той будзе жыць вечна».

     

    «Без свабодных медыя немагчымыя нармальныя перамены, змены палітычнага ладу. Таму важна як мага больш захаваць людзей у прафесіі, — перакананы Аляксей Дзікавіцкі, дырэктар тэлеканала «Белсат». — Мы ў «Белсаце» прызвычаіліся, што на такія «наезды» ўладаў трэба адказваць контрударам. Таму мы адмовіліся ад новага тэлесезона і ўвялі яшчэ тры выпускі навінаў, то бок пашырылі інфармацыйны складнік. Мне падаецца, што важны момант — гэта вучыцца адзін ад аднаго. Цяпер рэдакцыі за мяжой і можна паглядзець, як і хто працуе.

     

    А вось Мікіта Мелказёраў, аўтар Youtube «Жизнь малина» быў шчодры на кампліменты беларускім журналістам, якія ў такіх складаных умовах і з мінімумам сродкаў робяць класны і прафесійны кантэнт.

    «Мы працуем насуперак усяму. Нас хочуць знішчыць людзі, якія думаюць бы ў 1985 годзе, калі не было інтэрнета. Мне вельмі падабаецца, што робяць людзі за мяжой цяпер. Мы не ведаем, які будзе вынік, але робім усё, каб ён быў добры. І людзі, якія цяпер застаюцца ў Беларусі, папросту героі».

    Падсумоўваючы сустрэчу, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец згадаў міжнародны футбольны турнір, які ладзіць Літоўскі саюз журналістаў. БАЖ шмат год удзельнічаў у ім сваёй камандай. Гэтым разам быў толькі Бастунец. І ўсе журналісты-удзельнікі з іншых краін выказалі словы салідарнасці з беларускімі калегамі.

    «Трымаемся разам. Гэта тое, што насамрэч значна», — гаворыць Андрэй Бастунец.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці