• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў заяву Логвінава і стаў на бок Міністэрства інфармацыі

    Слуханні па заяве выдавецтва “Логвінаў” аб вяртанні ліцэнзіі прайшлі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі.

    12:00 Падтрымаць выдавецтва ў судзе прыйшлі Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Вольга Шпарага, Віка Трэнас, Юлія Цімафеева, Юлія Дарашкевіч і многія іншыя вядомыя літаратары і журналісты. 

    Ахоўнікі прапускалі людзей ў будынак суду выключна па пашпартах. Журналістам жа яны загадалі пакінуць фота- і відэаапаратуру ў гардэробе. На пярэчанне юрыста ГА “БАЖ” Андрэя Бастунца пра тое, што рашэнне пра забарону весці здымкі ў працэсе судом яшчэ не прынятае, мужчына ў цывільным, які ажыццяўляў пропуск грамадзянаў, заявіў, што для фота- і відэаздымкі неабходна акрэдытацыя ў судзе. Гэты чалавек адмовіўся прадставіцца і назваць ведамства, якое ён прадстаўляе.

    13:00

    Пасля пачатку судовага працэсу суддзя Таццяна Праташчык запатрабавала ва ўсіх трох дзясяткаў прысутных пашпарты. Дадзеныя ўсіх прысутных перапісалі, просячы кожнага назваць сябе і адказаць на пытанне, чаму яны прыйшлі ў суд.

    На гэта пісьменнік Уладзімір Арлоў устаў, назваў сябе і адзначыў, што ён прадстаўляе пісьменніка Ўладзімера Арлова. Суддзя пасміхнулася і адказала: “Мы ведаем”.

    Пасля гэтага ў судзе ў якасці сведкі выступіла фатограф Юлія Дарашкевіч. Яна распавяла пра конкурс “Прэс-фота Беларусі” і яго аўтарытэтнае журы, выдадзеныя альбомы. Адзначыла, што не згодная з рашэннем суда ў Ашмянах, які прызнаў альбом “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкім.

    Юлія Дарашкевіч таксама распавяла, што большасць надрукаваных у альбоме фотаздымкаў раней ужо публікаваліся ў афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі сродках масавай інфармацыі, альбом абсалютна легальна ўвозіўся на тэрыторыю Беларусі больш года прадаваўся ў многіх мінскіх кнігарнях, дзе да яго не ўзнікала ніякіх прэтэнзій.

    13:25

    У судзе выступіў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Ён адзначыў, што не лічыць сённяшні працэс нейкім шараговым, бо слуханні ў судзе вя­дуц­ца вакол аўтарытэтнага выдавецтва, добра вядомага ў Беларусі і за мяжой.

    “Выдавецтва працуе чатырнаццаты год. За гэты час былі выдадзеныя каля 700 кніг. Вы­да­вец­т­ва з’яўляецца адным з лідараў па выданні мастацкай літаратуры па бе­ла­рус­кай мове. Больш за 50% кніг ў выдавецтве выходзіць па-беларуску. Лічу гэта важ­кім унёскам у беларускую культуру. Выдавецтва Логвінаў – гэта больш, чым выдавецтва. Яно наладзіла сотні прэ­зен­та­цый сваіх кнігі і арганізавала шмат іншых мерапрыемстваў і культурных акцый, якія ме­лі значны розгалас.

    Я магу бы многа іншых фактаў прывесці пра ўнёсак выдавецтва ня толькі ў кні­га­вы­да­вец­кую справу, але і ў беларускую культуру. Але абмяжуюся тым, што, вы­со­кі суд, вашае рашэнне, якое дазволіла б працягваць вы­да­вец­т­ву сваю працу, будзе адначасова і рашэннем у падтрымку нашай бе­ла­рус­кай культуры”, – адзначыў Уладзімір Арлоў.

    13:40

    У судзе выступіў прадстаўнік Ігара Логвінава Андрэй Бастунец. Ён папрасіў прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі паведаміць, хто менавіта з сябраў калегіі Мінінфармацыі галасаваў за пазбаўленне Ігара Логвінава ліцэнзіі? Ці было тое рашэнне правамоцным?

    На гэта прадстаўнікі Мінінфармацыі паведамілі, што не павінны прадстаўляць у суд пратаколы пасяджэнняў калегіі, але пасяджэнні адбываюцца ў заканадаўстве.

    Пасля гэтага суддзя Таццяна Праташчык адхіліла некалькі пытанняў Андрэя Бастунца да прадстаўнікоў Мінінфармацыі адносна законнасці правядзення калегіі, што пазбавіла Логвінава ліцэнзіі. “Правамоцнасць паседжання пацверджаная подпісам міністра”, — адзначае суддзя.

    Бастунец: «Зацікаўлены бок па справах такога кшталту мусіць давесці, што калегія адбылася ў правамоцным складзе. А ў справе такіх дакументаў няма».

    Суддзя: «Мы разглядаем толькі ў рамках заяўленых вамі патрабаванняў. Мы не разглядаем усю дзейнасць Міністэрства».

    Бастунец: «У водгуку на пазоў вы спасылаецеся, што ў альбоме былі «забароненыя да распаўсюду звесткі. Вы маглі б прадэманстраваць, якія менавіта гэта звесткі».

    Супрацоўніца Мінінфармацыі: «Я дэманстраваць ня буду. Гэта ёсць у рашэнні Ашмянскага суду пра прызнанне альбома экстрэмісцкім».

    Бастунец: «Ці ёсць у Мінінфармацыі падведамасныя арганізацыі ў галіне кнігавыдання?»

    Суддзя: «Для чаго задаеце гэтае пытанне?»

    Бастунец: «Каб высветліць, ці не было ў рашэнні Міністэрства несправядлівай канкурэнцыі».

    Суддзя: «Вы можаце звярнуцца ў антыманапольны камітэт і высветліць дзейнасць міністэрства па гэтым пытанні».

    Бастунец: «Ці мусяць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці гандлёвыя прадпрыемствы, якія рэалізоўвалі Альбом?»

    Суддзя: «Пытанне здымаецца», — цытуе пасяджэнне суду Радыё Свабода.

    14:00

    У судзе выступіў прадстаўнік Ігара Логвінава Андрэй Бастунец. Ён адзначыў, што выдавецтва знаходзіцца на рынку ўжо 14 гадоў, з’яўляецца лідэрам у сваім сегменце, а пазбаўленне Логвінава ліцэнзіі парушае правы чытачоў.

    “Яшчэ адна важная дэталь: загад пра пазбаўленне выдавецтва ліцэнзіі выдадзены больш чым за год пасля таго як быў выдадзены сам альбом. Міністэрства інфармацыі, напэўна, лічыць, што выдавец мае машыну часу, і ведае пры будучыя судовыя рашэнні яшчэ да выпуску кнігі, якая была абсалютна легальна ўвезеная ў краіну. Я не памятаю таксама выпадку, калі б Мінінфармацыі выносіла папярэджанне камусьці за фотаздымкі. Выдавец ня мог ведаць пра тое, што альбом будзе прызнаны экстрэмісцкім.

    Я ўпэўнена сцвярджаю, што выдавецтва ЛогвінаЎ ніякіх экстрэмісцкіх матэрыялаў не выпускала.

    Андрэй Бастунец звяртае ўвагу на неадпаведнасць рашэння Міністэрства інфармацыі пэўным заканадаўчым нормам, а таксама кажа, што гэтае рашэнне пярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязкам Беларусі. Андрэй Бастунец: «Цяпер тады можна прыцягваць да адказнасці ўсе гандлёвыя кропкі, якія ажыццяўлялі продаж альбома. Але відавочна, што адказнасць наступіла б для іх толькі пасля таго, як альбом быў прызнаны экстрэмісцкім. Гэтаксама і выдавец Логвінаў не нясе адказнасці за свае дзеянні».

    14:02 Суддзя абвясціла перапынак на вынясенне рашэння.

    14:15 Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў заяву Логвінава і стаў на бок Міністэрства інфармацыі.

     

    Нагадаем, што 23 верасня прыватнае выдавецтва “Логвінаў” атрымала ад Міністэрства інфармацыі афіцыйнае паведамленне пра пазбаўленне ліцэнзіі на права ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць. Ліцэнзію адклікалі па рашэнні калегіі міністэрства “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ішла пра выпуск альбома “Прэс-фота Беларусі 2011”, які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года. Выдавецтва «Логвінаў» выступала выдаўцом альбома”.

    23 кастрычніка выдавецтва “Логвінаў” накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд заяву аб прызнанні несапраўдным загаду Мінінфармацыі аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць.

    З патрабаваннем аднавіць ліцэнзію да Міністэрства інфармацыі Беларусі таксама ўжо звярнуліся сотні пісьменнікаў з усяго свету, журналісцкія і пісьменніцкія арганізацыі і творчыя саюзы. Усе яны звяртаюць увагу на выключнасць выдавецтва, якое падтрымлівала і друкавала творы вельмі шырокага кола аўтараў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці