• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выстава беларускага фатографа Яўгена Атцецкага, аўтара фотакнігі «Плошча Перамен», адбудзецца ў Львове

    Трэцяга мая ў Львоўскім Палацы мастацтваў адкрыецца фотавыстава «Пад ударам» беларускага фатографа Яўгена Атцецкага, піша Reform.by

    Выстава прысвечаная зменам у сацыяльным жыцці Львова, калі горад на захадзе Украіны стаў перавалачным пунктам або новым домам для перасяленцаў. Выстава пакажа, як уцягнутасць у грамадскія працэсы дапамагае людзям перажыць выклікі, што з’явіліся з поўнамаштабным расійскім уварваннем ва Украіну. Людзі максімальна пагружаныя ў валанцёрскую дзейнасць, вулічныя музыкі спяваюць толькі ўкраінскія песні, на цэнтральнай плошчы рэгулярна праходзяць цырымоніі развітання з загінулымі падчас вайны, але ў той жа час у грамадстве захоўваюцца і традыцыйныя сацыяльныя рытуалы: людзі ходзяць у царкву, сустракаюцца ў кафэ, шпацыруюць у парках.

    У рамках выставы таксама пройдуць дзве куратарскія экскурсіі, пра якія абяцаюць паведаміць пазней.

    Нагадаем, што Яўген Атцецкі – мінскі фатограф, які задакументаваў пратэсную гісторыю Плошчы Перамен, а пасля стварыў цэлы праект – з сайтам, кнігай і выставамі.

    Пасля падзей 2020-га Яўген быў змушаны пакінуць Беларусь і пераехаў у Кіеў, а з пачаткам вайны – у Львоў.

    Калі: 3–17 мая

    Дзе: Львоўскі Палац мастацтваў (вуліца Мікалая Каперніка, 17)

    Уваход вольны.

    Чытайце яшчэ: 

    Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

    «Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

    Баявыя экстрасэнсы контрнаступу: як расійскія прапагандысты падаюць кантэнт з удзелам варажбітаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці