• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выстава World Press Photo адкрылася ў Гродне ШМАТ ФОТА

    Выстава World Press Photo, на якой можна пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2018 года, адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне.

    Культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ прывозіць выставу ў Беларусь ужо чацвёрты раз.

    Выстава паказвае вынікі штогадовага конкурса World Press Pho­to, які сёлета ладзіўся 62-гі раз. Конкурс адзначае прафесійных фатографаў за найлепшыя кадры — асобныя здымкі або серыі, — зробленыя імі на патрэбу візуальнай журналістыкі ў папярэднім годзе.

    Пра выставу распавядае прадстаўніца беларускай каманды арганізатараў, дырэктарка культурніцка-адукацыйнага цэнтра ЦЭХ Юлія Дарашкевіч:

    — Прывозіць такія вялікія выставы — складана, але мы гэта робім не ўпершыню, у нас суперзладжаная вялікая каманда, шмат валанцёраў, таму нам гэта рабіць у задавальненне. Конкурс World Press Pho­to адбываецца дзесяцігоддзямі і кожны раз гэта зрэз таго, што адбылося ў свеце за год. Адзін год выходзяць у топ мігранты, у іншы — тэракты. Нельга казаць, што нейкая выстава больш яскравая, цікавая, адметная.

    Топ гэтага года — здымак дзіцяці. Сям’ю раздзялілі на мяжы ЗША і Мексікі, дзіця плача і, безумоўна, гэта вельмі кранальна. Фотаздымак прагназавальна ўвайшоў у топ і абляцеў увесь свет. Тэмы фактычна штогод паўтараюцца: гэта і нейкія агульныя навіны, і доўгатэрміновыя праекты, ёсць спорт, навакольнае асяроддзе, праблемы экалогіі.

    world_press_photo_20190808_gord_tutby-3737.jpg

    “Мне вельмі прыемна, што гэта выстава завітала ў Гродна. На ёй можна пабачыць абсалютна розныя тэмы з розных куткоў планеты: прырода, гарачыя кропкі. Яны знятыя нестандартна, заўсёды ёсць чаму павучыцца,” — гаворыць гродзенскі фатограф  Аляксандр Саенка.

    Сёлета 4738 фатографаў са 129 краін падалі на конкурс 78 801 фотаздымак. Візуальныя гісторыі ацэньваюцца паводле наступнага крытэру —  дакладнае, сумленнае і пераканаўчае адлюстраванне нашага свету. Працы мусяць адпавядаць нормам этыкі, а фотапрацы пераможцаў праходзяць строгую праверку на праўдзівасць. Гэта гарантуе дакументальную дакладнасць сцэн, сведкам якіх зрабіўся фатограф. 

    world_press_photo_20190808_gord_tutby-3717.jpg

    У журы конкурсу ўваходзяць прызнаныя прафесіяналы фотажурналістыкі. Склад журы змяняецца штогод.

    Фундацыя World Press Pho­to верыць у сілу выявы і важнасць дэманстрацыі высакаякасных візуальных гісторый.

    Экспазіцыя арганізаваная ў партнёрстве з Цэнтрам гарадской жыцця (Гродна) пры фінансавай падтрымцы Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

    Паглядзець выставу ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне можна да 29 жніўня гэтага года. Уваход бясплатны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці