• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я ў цэнтры Пінска п’ю каву». Літаратар Севярын Квяткоўскі выйшаў на волю

    Літаратар, журналіст Севярын Квяткоўскі паведаміў у Facebook, што яго выпусцілі з пастарунку праз трое сутак пасля затрымання.

    «Сябры я ў цэнтры Пінска п’ю каву, — напісаў Севярн Квяткоўскі. — Гэта было кіно, цырк, і армейскі анекдот. Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сабе крымінальную справу. Аддыхаюся, і пачну распавядаць».

    Пісьменнік, журналіст Севярын Квяткоўскі быў затрыманы 19 студзеня, калі вярнуўся на радзіму з‑за мяжы. На яго заведзеная крымінальная справа за каментар сацыяльных сетках.

    Севярын Квяткоўскі — беларускі літаратар, мэдыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў, блогер.

    Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995–1996) і «Наша Ніва» (1996–1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997–1998); на «Радыё Рацыя» (1999–2002) і Радыё Свабода (2002–2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008–2012). Ад 2012 года пісаў блогі для Радыё Свабода.

    Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.

    Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекту і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-коміксу «Каларадзкая пушча» (2019). Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці