• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ягор Марціновіч пра Івуліна: «Самы круты сусед у зняволенні. У камеры ўзводзілі аптымізм у квадрат»

    Ягор Марціновіч у сваім Facebook дзеліцца ўспамінамі пра суседства ў СІЗА з  Аляксандрам Івуліным.

    – Калі вы хоць раз глядзелі расійскія фільмы-серыялы 1990‑х, то мусіце мець стэрэатыпнае ўспрыманне пра постсавецкія турмы. Новы чалавек заходзіць у камеру і бачыць перад сабой суровых мужыкоў у трусялях-шортах і ў майках-алкагалічках. Канечне, усе брытыя налыса і ў наколках). Можа, і міф, але ў памяці адклаўся трывала.

    І вось трапляю я ў ліпені 2021 года на Валадарку. Вядуць па бясконцых калідорах, заводзяць нарэшце ў камеру – №60, Шанхай – і што я бачу? Суровых лысых мужыкоў у алкагалічках!) І тут адзін з іх падыходзіць: «О, Ягор, рады цябе бачыць!» Гляджу на яго вылупленымі вачыма. У мяне адна думка: «Хто ты, зэчара???»

    Ён усміхаецца: «Саня Івулін!» А‑а-а!!! Гэта ж самае вялікае з усіх магчымых шанцаванняў! Ясна, што палітычных шмат, усё адно з кімсьці перасячэшся. Дый людзей з медыясферы ў СІЗА нямала. Але Санчас – гэта проста ідэальнае траплянне ў яблычак для мяне. Прыблізна тое самае пакаленне, падобныя каштоўнасці і інтарэсы. Таму можна пагаварыць і пра працу, і пра футбол, і абмеркаваць агульных знаёмых. І ў шахматы парубіцца, і ў нарды. І нават у прабежках па турэмным дворыку да яго далучыўся, хоць на сваім аматарскім узроўні.

    Карацей, шанец сустрэцца менавіта з Івуліным – сапраўды адзін на 100. І я выцягнуў гэты латарэйны білет)

    Але самае галоўнае – пазітыўны погляд Сані на жыццё. Гэта ж такая штука, якая падпітвае і самога аптыміста, і людзей навокал. Мы з ім былі ў гэтым падобныя, таму ў камеры ўзводзілі аптымізм у квадрат.

    Вось так на пазітыве мы і правялі з ім тры з паловай месяцы, пакуль мяне не перавялі. І гэта насамрэч самы круты сусед за два гады зняволення!) Падсумоўваю: сяброўства з Санчасам – адна з самых вялікіх знаходак за апошнія два гады. І тое, што атрымалася без праблем вынесці з сабой.

    Вы ж пагаджаецеся, што Саня мегакруты? – напісаў Марціновіч.

    Чытайце яшчэ:

    Гомельскага відэааператара Андрэя Толчына затрымалі на 72 гадзіны

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    «Когда технология расширяется, она превращается из экстраординарной в обычную». Топ-менеджер Google обратился по случаю 25-летия компании

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці