Як цяпер выглядае і як бавіць час былы вядомы прапагандыст Юрый Казіятка
5 жніўня 2022
Экс-кіраўнік тэлеканала СТБ і тэлевядучы, былы член Савета Рэспублікі Юрый Казіятка цяпер падарожнічае па Беларусі і выкладвае відэаролікі пра жыццё беларускай глыбінкі, піша belarus.kp.ru.
Блог Казіяткі на YouTube называецца «Карціна свету», як калісьці тэлепраект, што ён вёў.
За апошні месяц з’явіліся невялікія сюжэты пра вадзяны млын у Гальшанах, сядзібу ў Ястрамбелі, палац у Косаве і сядзібу Друцкіх-Любецкіх пад Ракавым.
Ёсць ролікі і на іншыя тэмы. Напрыклад, пра дрэва, на якім размясцілася адразу шэсць гнёздаў буслоў. Або пра тое, якім чынам з’яўляюцца на палях велізарныя круглыя цюкі сена.
Таксама шмат у Юрыя сюжэтаў пра жывёл і птушак, якія жывуць у Беларусі.
Чытайце яшчэ:
“Мы кожны раз думаем, што памерлі, але штораз адраджаемся”. Як існуюць малыя медыя пры грамадскіх арганізацыях
З’явіўся ТГ-канал «Нашай Нівы» на ўкраінскай мове
В Минске задержали экскурсовода и журналиста Игоря Хмару
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога
17.09.2024
Былы кіраўнік фотаслужбы TUT.BY страціў працу ў медыях і просіць пра дапамогу
22.10.2024
У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду
24.01.2024
Блогера Аляксандра Ігнацюка вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, вымагальніцтве і паклёпе
11.03.2024