• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як гомельскія БАЖаўцы шукалі ў кнігарнях творы лаўрэата Нобеля

    Гомельскія філія ГА “БАЖ” зладзіла грамадскі рэйд па кнігарнях і бібліятэках горада – “Шукаем кнігі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч”.

    На момант абвяшчэння Шведскай Акадэміяй Літаратуры імя сёлетняй пераможцы за “паліфанічныя творы, якія з’яўляюцца помнікам пакутам і адвазе ў нашы часы”, у спецыялізаваных крамах Гомеля не было кніг лаўрэаткі.

    Мінула тры месяцы. Беларусь уступіла ў новы 2016 год, афіцыйна абвешчаны Годам культуры. Вялікі пласт жыцця Святланы Алексіевіч, першай беларускай лаўрэаткі Нобеля ў галіне літаратуры, звязаны менавіта з Гомельшчынай. Таму БАЖаўцы і высвятлялі, як змянілася сітуацыя ў кнігарнях горада, ці ўзрасла  цікавасць гамельчукоў да “паліфанічных твораў-помнікаў” сваёй зямлячкі.

    2 студзеня БАЖаўцы наведалі большасць гарадскіх кнігарняў, якія належаць рэспубліканскаму гандлёва-рознічнаму адкрытаму акцыянернаму таварыству “Белкніга”. У чатырох з іх – №№1,3, 19, 23 – не было ніводнай кнігі Святланы Алексіевіч.

    У кнігарні №3 гандляры патлумачылі ўдзельніцы “рэйду” Марыі Шыманоўскай, што апошнюю кнігу Алексіевіч прадалі 31 снежня “на навагодні падарунак”. У кнігарні № 1 прадавачкі скардзіліся Кастусю Жукоўскаму, што “кнігі Алексіевіч няма дзе замовіць”.

    Маладая прадавачка Лідзія са спецыялізаванай крамы №19 распавяла: “Яшчэ да таго, як Алексіевіч уганаравалі прэміяй, яе кнігі разабралі. Не памятаю, якога яны былі выдавецтва. Кнігі былі аднаго наймення – па-мойму, у “Вайны не жаночае аблічча”. Больш яе кніг няма. Было б дзе набыць – мы замовілі б. Прыходзяць, пытаюцца – і студэнты, і людзі сталага веку. Усе”.

    Кнігарня № 23, што на праспекце Кастрычніка, знаходзіцца побач з трыма ВНУ – Тэхнічным, Гандлёва-эканамічным універсітэтамі і Міжнародным універсітэтам працоўных і сацыяльных адносінаў. Сюды заходзіць багата наведнікаў. Аднак ніякіх твораў нобелеўскай лаўрэаткі тут ніколі не прадавалася.

    “Нічога не было – нам не давалі. На складзе няма. Нам жа з Мінска ўсё паступае, з “Белкнігі”. Калі б было што на складзе, яны б, канечне, далі”, –  лічыць прадавачка кнігарні Марына.

    У Гомелі восем кніжных крамаў, якія належць ААТ “Белкніга”. У найбуйнейшай з іх – “Кніжным свеце”, што на праспекце Леніна, – паказваюць толькі адну з пяці кніжак лаўрэаткі Нобеля – “Зачараваныя смерцю”. Выдадзена кніга расійскім выдавецтвам “Время” і каштуе 322 тысячы рублёў – па  сутнасці, яна маладаступная шараговаму гараджаніну з заробкам 3–4 мільёны.

    Дзве кнігі згаданага расійскага выдавецтва – “Зачараваныя смерцю” і “Цынкавыя хлопчыкі” –  гомельскія журналісты выявілі ў кніжнай краме №2 на вуліцы Ільіча. Кошт адной з іх таксама перавышае трыста тысяч рублёў, другой – блізу трохсот тысяч.

    Ірына, гандлярка са стажам, тлумачыць: “Як толькі прадамо, нам тут жа з “Белкнігі” даюць новую. Расійскае выданне. Бачыце, тут напісана: “Лаўрэат Нобелеўскай прэміі-2015”. Ужо зрабілі такую серыю”.

    Крыху лепшая сітуацыя з кнігамі лаўрэаткі Нобеля ў гарадскіх публічных бібліятэках. Аднак апошняй кнігі “Час сэканд хэнд” з серыі “Галасы Ўтопіі” бібліятэкі не маюць. Толькі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна захаваліся два часопісы “Дружба народов”, у якіх гэтая кніга надрукавана. Тут нават утварылася чарга на чытанне кніг Святланы Алексіевіч, і перш за ўсё менавіта “Час сэканд хэнд”.

    Бібліятэкары сцвярджаюць, што пасля абвяшчэння Алексіевіч нобелеўскай лаўрэаткай попыт на яе кнігі заўважна вырас.

    Супрацоўнікі бібліятэкі ў сваім холе склалі навагоднюю ялінку з рознакаляровых кніг. Бліжэй да кніжнай вершаліны ў ялінку пакладзены і дзве кнігі Святланы Алексіевіч у белых вокладках – дзве “Чарнобыльскія малітвы”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці