• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як там у новай кнігарні «ЛогвінаЎ». ФОТА

    Культавая кнігарня, якая за 9 гадоў зрабілася цёплым прытулкам беларускай літаратуры ў Менску, пераехала на новае месца: вуліца Караля, дом 22. Карэспандэнт Свабоды стаў адным зь першых наведнікаў.

    Новы адрас кнігарні — вул. Караля, 22, практычна ў адным памяшканьні з антыкварнай крамай «Буржуазныя каштоўнасьці», недалёка ад этна-крамы «Рагна» і бару «Тры жаўнеры».

    Старое памяшканьне было каля плошчы Перамогі, у дворыку з боку трамвайнага дэпо. Новае — паблізу ад мэтро «Фрунзенская».

    «Нам не па сродках была гэтая крама, і мы працавалі ўжо для таго, каб зарабіць грошы і аддаць за арэнду, і ў гэтай жудасьці выжываньня, а ня радасьці, мы апошнія два-тры гады знаходзімся», — тлумачыў выдавец Ігар Логвінаў.

    Расклад працы на новым месцы такі: аўторак–пятніца — 11:00–19:00; субота — 11:00–18:00; нядзеля і панядзелак — выходныя
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці