Яны адышлі ад нас у 2018 годзе…
29 снежня 2018
Яны адышлі ад нас у 2018 годзе...
Людміла Яфімава (80) — народная артыстка Беларусі;
Пятро Юрчанкоў-малодшы (41) — артыст;
Васіль Казакоў (83) — першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі;
Рыгор Фарманян (75) — беларускі патрыёт, герой «Чарнобыльскага шляху — 1996»;
Васіль Якавенка (81) — пісьменнік;
Урсула Ле Гуін (88) — амерыканская пісьменніца-фантаст;
Міхал Анемпадыстаў (53) — паэт і мастак;
Інгвар Кампрад (91) — заснавальнік IKEA;
Нэлі Багуслаўская (82) — спявачка;
Джын Шарп (90) — амерыканскі філосаф і ідэолаг негвалтоўнага супраціву;
Аляксей Фамін (41) — пракурор Мінскага раёна;
Барыс Кіт (107) — навуковец, дзеяч эміграцыі;
Лёля Касоўская (84) — дзяячка эміграцыі;
Канстанцін Грынь (25) — хакеіст;
Тамара Ніжнікава (92) — оперная спявачка;
Леў Кантаровіч (82) — былы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея;
Валянціна Матусевіч — былая лідарка партыі «Надзея»;
Георгій Штыхаў (90) — гісторык, археолаг;
Валянціна Лемцюгова (82) — мовазнаўца;
Валянцін Вялічка (74) — дыпламат, былы пасол Беларусі ва Украіне;
Алег Табакоў (82) — расійскі акцёр;
Стывен Хокінг (76) — англійскі фізік і папулярызатар навукі;
Яраслаў Вініцкі (93) — дзеяч эміграцыі;
Васіль Садоўскі (31) — журналіст АНТ;
Сяргей Маўродзі (62) — стваральнік піраміды МММ;
Аляксандр Курловіч (56) — двухразовы алімпійскі чэмпіён у цяжкай атлетыцы;
Міхаіл Жызнеўскі (72) — бацька Міхася Жызнеўскага;
Мілаш Форман (86) — чэшскі і амерыканскі рэжысёр;
Міхаіл Цэйцін (97) — патрыярх беларускага трэнерскага цэху;
Avicii (28) — шведскі ды-джэй;
Ніна Жызнеўская (60) — маці Міхася Жызнеўскага;
Мікалай Патрончык (67) — адзін з самых заслужаных будаўнікоў Беларусі, памёр у СІЗА;
Таццяна Карнілава (47) — дырэктарка «Бабруйскмалака»;
Ульяна Захаранка (94) — маці зніклага Юрыя Захаранкі;
Міхаіл Козіч (62) — адзін з буйных беларускіх бізнэсоўцаў;
Рычард Пайпс (94) — амерыканскі гісторык;
Філіп Рот (85) — амерыканскі пісьменнік;
Віктар Піскароў (90) — міністр унутраных справаў БССР;
Сяргей Мета (51) — заснавальнік кампаніі «Анега»;
Арсень Ліс (84) — літаратуразнаўца;
Эдуард Зарыцкі (72) — кампазітар, аўтар музыкі да «Калыханкі»;
Кіра Муратава (83) — украінскі рэжысёр;
Міхась Мушынскі (87) — літаратуразнаўца;
Станіслаў Гаварухін (82) — расійскі рэжысёр;
Уладзімір Данько (76) — былы міністр унутраных справаў;
Тамара Казевіч — жонка Барыса Кіта, дзеячка эміграцыі;
Алесь Зайка (70) — івацэвіцкі краязнаўца;
Мікалай Дземянцей (88) — былы старшыня Вярхоўнага Савета;
Кірыл Насаеў (57) — кіраўнік хору «Унія»;
Іван Савосцікаў (76) — футбольны трэнер;
Юлія Барысенка (28) — футбалістка;
Уладзімір Вайновіч (85) — расійскі пісьменнік;
Аляксандр Кулінковіч (46) — лідар гурта «Нейра Дзюбель»;
Уладзімір Вялічка (75) — публіцыст, стваральнік часопісу «Беларуская думка»;
Відыядхар Найпал (85) — нобелеўскі лаўрэат па літаратуры;
Мікалай Кірычэнка (72) — акцёр-купалавец; Мікалай Кірычэнка.
Эдуард Успенскі (80) — расійскі пісьменнік;
Хведар Нюнька (90) — беларускі дзеяч у Літве;
Юрый Тапарашаў (82) — журналіст;
Кофі Анан (80) — былы генеральны сакратар ААН;
Іосіф Варановіч (89) — хірург;
Алесь Ліпай (52) — дырэктар і заснавальнік агенцтва БелаПАН;
Джон Маккейн (81) — амерыканскі палітык;
Іосіф Кабзон (80) — расійскі спявак;
Анатоль Капскі (52) — генеральны дырэктар ФК БАТЭ;
Шарль Азнавур (94) — французскі спявак;
Раман Карцаў (79) — расійскі сатырык;
Мансерат Кабалье (85) — оперная спявачка;
Дзмітрый Міхалевіч (45) — старшыня «Тэхнабанка»;
Пол Ален (65) — сузаснальнік microsoft, адзін з найбагацейшых людзей свету;
Фёдар Клімчук (83) — мовазнаўца;
Валерый Жэбрак (56) — абаронца Курапатаў;
Мікалай Карачанцаў (73) — расійскі акцёр;
Аляксей Камінскі (42) — выкладчык;
Валерый Башманаў — гродзенскі бізнэсмэн;
Уладзіслаў Ахроменка (53) — пісьменнік;
Ігар Лучанок (80) — кампазітар;
Яўгеній Осін (54) — расійскі спявак;
Уладзімір Журавель (47) — футбольны трэнер;
Эймунтас Някрошус (66) — літоўскі рэжысёр;
Бернарда Берталучы (77) — італьянскі рэжысёр;
Джордж Буш-старэйшы (94) — былы амерыканскі прэзідэнт;
Андрэй Бітаў (81) — расійскі пісьменнік;
Людміла Аляксеева (91) — савецкая дысідэнтка і праваабаронца;
Андрэй Шчарбакоў (27) — брамнік ФК «Віцебск», загінуў у аўтааварыі;
Анатоль Кашталапаў (70) — заслужаны артыст Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
27.11.2023
Былы супрацоўнік TUT.BY Аляксандр Дземідовіч выпусціў кнігу сваіх успамінаў «Записки несостоявшегося «химика»»
01.11.2023
Глыбоцкая раёнка адарыла паштальёнаў прасамі
28.03.2024
Каманда Нехта запусціла свой сайт. На ім пакуль няма беларускай павесткі
06.03.2024