• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З Магілёўскага ІЧУ знянацку адпусцілі журналіста Міхаіла Аршынскага

    Сёння ў другой палове дня з ізалятара часовага ўтрымання Магілёўскага аблвыканкама знянацку адпусцілі Міхаіла Аршынскага. Пра гэта карэспандэнту Службы маніторынгу ГА “БАЖ” паведаміў сам журналіст.

    Міхаіл Аршынскі кажа, што не разлічваў сёння на вызваленне, а супрацоўнікі ІЧУ не далі ніякіх канкрэтных тлумачэнняў на гэты конт. Як зразумеў журналіст, яго выпусцілі пасля 10 сутак арышту, вынесеных  паводле рашэння суда Кастрычніцкага раёна Магілёва, а прызначаныя Ленінскім райсудом 11 сутак давядзецца адбываць пазней.

    Нагадаем, што Міхаіла Аршынскага пакаралі арыштам нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах адразу два магілёўскія суды.

    11 мая суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Таццяна Міхайлава прызнала Аршынскага вінаватым і арыштавала на 10 сутак за тое, што 5 мая журналіст рабіў стрымы з акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве.

    На наступны дзень, 12 мая, ужо суд Ленінскага раёна Магілёва пакараў журналіста арыштам на 11 сутак, таксама абвінаваціўшы ў парушэнні артыкула 22.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), за стрым, які журналіст рабіў 6 мая каля будынка Магілёўскага ІЧУ.

    Такім чынам, згодна рашэння абодвух судоў, Міхаіл павінен быў правесці ў ІЧУ агулам 21 дзень.

    Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Аршынскага яшчэ вечарам 7 мая ў двары ўласнага дома, пасля складання пратакола ў Ленінскім РАУС яго даставілі ў Магілёўскі ІЧУ, дзе ён і знаходзіўся ўвесь час.

    Па словах Міхаіла  Аршынскага, самаадчуванне ў яго зараз не вельмі добрае. Таксама прыгнятае тое, што ў любы момант зноў могуць забраць і адправіць у ізалятар “даседжваць” суткі. Разам з тым Міхаіл адзначае, што ўладам не ўдасца яго зламаць, ён будзе па-ранейшаму працаваць у якасці журналіста і блогера.

    Тым часам, сёння раніцай магілёўскія праваабаронцы і журналісты пабывалі ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама і даведаліся, што заўтра павінны выйсці пасля адбыцця тэрміну арышту Аляксандр Буракоў (старэйшы) і Алесь Асіпцоў. Чакаецца, што Буракова вызваляць у 10.20, Алесь Асіпцоў павінен выйсці ў 12:48.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці