• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З надыходам вясны!

    «Астрономическая весна придет в Беларусь 21 марта в 1.21»,- піша Алена Спасюк у Naviny.by.

    Радасная падзея! Бо зіма ўжо ўсім набрыдзела да невыноснасьці! І хоць фармальна сакавік — першы месяц вясны, але яе сапраўдны прыход адбываецца на Саракі, беларускае сьвята, якое прыпадае на 22 сакавіка паводле народнага каляндара.

    «Тем временем,- піша журналістка,- заканчивается первый месяц весны, который наши предки называли «март — протальник». И добавляли — «март не весна, а предвесенье», «в марте мороз скрепуч, да не жгуч». А яшчэ дадавалі: «Пришел марток — надевай семеро порток».

    Толькі гэта ня нашы продкі. А расейцы. Ну, і што, — скажа, чытач, — Алена Спасюк пераблытала беларускі і расейскі народныя календары. Можа, і пераблытала, але памылка ўсё ж тыповая. І вынікае яна ня толькі з так званай тэорыі «триединого русского народа», але і з шырока распаўсюджанай ідэалягемы сёньняшняга рэжыму пра тое, што «мы те же русские, один народ». А таму зусім ня дзіўна, што да нядаўняга часу шмат хто з беларусаў ніяк ня мог зразумець, што «Жигули» — гэта не «автомобиль отечественного производства». Такія памылкі, на жаль, — вынік моўнай і сьветапогляднай (культурніцкай) асыміляцыі беларусаў.

    І ўсё ж я пра журналістыку. Я пра дакладнасьць як пра адно з элемэнтарных прафэсійных патрабаваньняў. Бо, насамрэч, нашы продкі казалі: «На Саракі дрэвы адпушчаюцца», «На Саракі прыляцелі з‑за мора птакі». А яшчэ на Усходнім Палесьсі дзяўчаты хадзілі гукаць у гэты дзень вясну:

    Жаваранак, ранняя птушачка,
    Чаго так рана з выраю вылятаеш?
    А там пры даліне — там ляжаць крыгі,
    А там пры дарозе — снягі і марозы.
    А я тыя крыгі крыламі разаб‘ю,
    А я тыя маразы нагамі растапчу.

    Прыгожа! З надыходам вясны ўсіх нас!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці