• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З удзелам прэзыдэнтаў: «Радыё Свабода» адкрыла ў Вільні сваё бюро

    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода адкрыла свой новы офіс у літоўскай сталіцы 10 студзеня. На адкрыцьці прысутнічалі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзыдэнт RFE/RL Джэймі Флай і лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

    Кіраўніцтва RFE/RL назвала адкрыцьцё офісу «чарговым крокам у рамках шырокай стратэгіі па супрацьдзеяньні дэзынфармацыі з Расеі».

    Цырымонія адкрыцьця віленскага офісу прайшла ўвечары 10 студзеня ў віленскім музэі МО, які спэцыялізуецца на сучасным мастацтве. Першым прамаўляў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

    «Радыё Свабодная Эўропа, Радыё Свабода тут, у Вільні, — сказаў Наўседа падчас вітальнай прамовы. — Для Літвы вялікі гонар даць прытулак і падтрымаць чальцоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Гэта вельмі сымбалічна. Таму што Вільня — гэта горад Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага. Месца вольналюбівых людзей зь Беларусі. Вялікая колькасьць беларускіх дысыдэнтаў, апазыцыйных актывістаў, абаронцаў правоў чалавека, дзеячоў мастацтва і незалежных журналістаў атрымалі новы дом у Вільні… За 40 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю і за дзьвесьце ад Менску».

    Віленскі офіс прыняў журналістаў, вымушаных пакінуць Беларусь. У ліпені 2021 году сілавікі ўварваліся ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе, сканфіскавалі тэхніку. Улады прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкай арганізацыяй», фактычна крыміналізаваўшы як рэпартажы журналістаў, гэтак і іншыя матэрыялы Свабоды.

    У сваёй заяве з нагоды адкрыцьця віленскага офіса кіраўніцтва RFE/RL адзначае, што двое журналістаў Свабоды — Ігар Лосік і Андрэй Кузьнечык — «застаюцца несправядліва зьняволенымі рэжымам Лукашэнкі».

    Акрамя прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы, на цырымоніі выступілі сьпікерка Сойму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн.

    Выступалі таксама лідэрка беларускай апазыцыі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская, амбасадар ЗША ў Літве Робэрт Гілкрыст, былы прэзыдэнт Радыё і сябра Рады дырэктараў RFE/RL Джэфры Гэдмін, а таксама дзейны прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай.

    У сваёй заяве Джэймі Флай падзякаваў прэзыдэнту Наўседу і ўраду Літвы за іх «непахісную падтрымку місіі RFE/RL».

    «Наш новы віленскі офіс — сьведчаньне дзесяцігодзьдзяў партнэрства Радыё Свабода зь літоўскім народам, — сказаў Джэймі Флай. — Гэта дазволіць нам забясьпечваць нашу аўдыторыю ў Беларусі дакладнымі і праўдзівымі навінамі. Я вельмі ганаруся нашымі журналістамі, якія так многім ахвяравалі дзеля выкананьня гэтай місіі і якія цяпер знайшлі бясьпечны прытулак у Літве».

    У прамове падчас адкрыцьця новага офісу Джэймі Флай таксама падзякаваў прэзыдэнту і ўраду Літвы за сталую падтрымку журналістаў Свабоды. Ён згадаў савецкую акупацыю Літвы — у тыя часы і пазьней дзейнічала літоўская служба Радыё Свабодная Эўропа, якая спыніла сваю працу ў 2004 годзе.

    «І цяпер мы вяртаемся ў Вільню, і гэта час прадаставіць аўдыторыі ў Беларусі дакладную і праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў іх краіне, у той час як Лукашэнка працягвае крыміналізаваць інфармацыю і звужаць інфармацыйную прастору».

    Прэзыдэнт RFE/RL таксама гаварыў пра рэпрэсіі ў дачыненьні як да журналістаў Свабоды, так і да аўдыторыі Свабоды, людзей, якія пацярпелі за лайкі і перадрук публікацый.

    Акрамя журналістаў беларускай службы Радыё Свабода, у віленскім офісе таксама будуць працаваць супрацоўнікі «Настоящего времени», кругласутачнай расейскамоўнай відэаплятформы.

    • Місія мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі ў краінах, дзе свабодная прэса пад пагрозай і навязваецца дэзынфармацыя. РСЭ/РС паведамляе пра факты, не зважаючы на ціск.

    • Журналісты РС / РСЭ даюць многім людзям тое, што ім недаступна ў сваіх краінах (або ў мясцовых сродках інфармацыі): навіны без цэнзуры і адкрытую дыскусію. РС / РСЭ імкнецца адпавядаць найвышэйшым стандартам аб’ектыўнай журналістыкі і асьвятляць факты, не паддаючыся на ціск або спробы ўплыву.

    Чытайце яшчэ:

    Адціснуць TUT.BY не атрымалася, але мары пра нейкі «моцны медыяхолдынг» засталіся

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці