З журналісткі «Нашай Нівы» Наталлі Лубнеўскай хочуць спагнаць грошы за бальнічны, які яна правяла пасля таго, як сілавік стрэліў ёй у нагу.
28 красавіка 2022
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
У 2020 годзе Наталля месяц правяла ў больніцы, бо на адной з акцый пратэсту, дзе яна працавала як журналіст, сілавік стрэліў ёй у нагу. У такіх выпадках бальнічны павінен аплочваць Белдзяржстрах, бо гэта няшчасны выпадак на працы.
«Каб закрыць справаздачу, ім патрэбны дакумент пра тое, што справа закрытая (з любым вынікам). Следчы камітэт перыядычна дасылаў адказ, што праверка працягваецца — крымінальная справа па факце ранення так і не была заведзена. Апошнія месяцы патрэбнага ліста ад яго не было. Праверка так і не скончана. Таму Белдзяржстрах, не атрымаўшы патрэбныя ім дакументы, пагражае спагнаць грошы з мяне», — піша Наталля.
«Нашу Ніву» папярэдзілі пра тое, што Рэдакцыю чакае штраф за сітуацыю з раненнем Наталлі Лубнеўскай
Глядзіце, як гэта было. Спецназавец наўмысна страляе ў журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую з 10 метраў ВІДЭА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Дэбютны фільм Мары Тамковіч перамог на кінафестывалі «Паўночнае ззянне»
21.11.2024
У Сейме Літвы прайшоў Форум свабоднай журналістыкі
13.12.2024
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сацсеткі «Позірка», акаўнты «Часики Тикают», тры TikTok-старонкі «Зеркала» і іншыя медыярэсурсы
09.12.2024
У Карме за экстрэмізм судзілі праўладнага блогера
22.10.2024