• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За допіс у Facebook будуць судзіць Таццяну Севярынец

    Вядомая віцебская актывістка атрымала паведамленне з Першамайскага райаддзела міліцыі, што супраць яе распачалі адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.34 — за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

    Таццяну Севярынец вінавацяць за аб’явы ў сацыяльных сетках пра акцыю ў падтрымку суверэнітэту Беларусі, якая прайшла ў Віцебску 29 снежня мінулага года.

    — У міліцэйскім пратаколе напісана, што аб’яву заўважылі падчас “маніторынгу сеткі  Інтэрнэт”. Дата  адпраўкі дакументаў — 14 студзеня, але ў іх пазначана, што суд нада мной прызначаны на 9 студзеня. Усё гэта супярэчыць здароваму сэнсу — як блытаніна з лічбамі, так і спроба пакараць мяне за тое, на што я маю канстытуцыйнае права, — за распаўсюд інфармацыі і за наяўнасць уласнага меркавання, — кажа актывістка.

    Пратакол, дзе дата суда была пазначана “ў мінулым часе”, днямі атрымала і Наталля Спірыдонава. Супраць яе таксама распачалі адміністрацыйную справу за допіс пра акцыю 29 снежня. Блогерку Алену Янушкоўскую за тое самае выклікаюць у суд Віцебскага раёна 23 студзеня.

    Прэцэдэнт пакарання за аб’яву пра акцыі ў падтрымку дзяржаўнай незалежнасці ў Віцебску ўжо былі: 26 снежня мінулага года суддзя Міхаіл Зубеня аштрафаваў  за гэта віцябляніна  Аляксея Прохарава на 126 рублёў (5 базавых велічынь).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці