• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На патрабаванне пракурора Магілёўскай вобласці заблакаваны доступ да сайта tribunal.info

    Паводле пастановы пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча абмежаваны доступ на тэрыторыі Беларусі да інтэрнэт-рэсурсу tribunal.info. На меркаванне пракуратуры, гэты рэсурс парушыў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». 

    блакіроўка сайта Трыбунал

    Скрыншот

    «У прыватнасці, на партале размяшчаліся матэрыялы, у якіх былі прыкметы экстрэмізму, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы, дыскрэдытацыю кіраўніка дзяржавы, органаў улады і праваахоўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а таксама заклікі да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ўдзелу у іх», — паведамляе сайт ведамства.

    Міністэрства сувязі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь абмежавала доступ да сайта tribunal.info, але ён адкрываецца з‑за мяжы і праз vpn.

    Tribunal.info — гэта пляцоўка ініцыятывы «Белорусский народный трибунал». Ініцыятыва «была створаная для выказвання меркавання беларускага народа аб парушэннях правоў чалавека і свабод у краіне», гаворыцца на інтэрнэт-старонцы. Публічным прадстаўніком  ініцыятывы з’яўляецца былы сілавік Ігар Макар. З ініцыятывай супрацоўнічае журналіст і медыяменеджар Арцём Прыпісноў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці