• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24–25 верасня (+ інтэрактыўнае запрашэнне)

    Двухдзённы форум збярэ ў Гродне каля 40 выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў, якія маюць уласныя медыйныя праекты, з розных куткоў Беларусі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/5d24bd1da02c8959f6d0d89102429e0751cfaf7a_original.jpg

    Прыняўшы ўдзел у падзеі, вы зможаце павысіць узровень сваіх ведаў і ўменняў у галіне планавання і стварэння якаснага кантэнту і яго прасоўвання, абмеркаваць важныя для развіцця медыйнай сферы пытанні, наладзіць кантакты са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.

    У праграме MediaWeekend’а будуць майстар-класы ад беларускіх ды замежных экспертаў, прэзентацыі, дыскусіі, інтэграцыйныя імпрэзы. У далучаным файле можна азнаёміцца з папярэдняй праграмай падзеі.

    Удзел для прадстаўнікоў рэдакцый беларускіх рэгіянальных СМІ і грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, якія маюць свае медыйныя платформы, бескаштоўны (не больш за 2 прадстаўнікі ад адной рэдакцыі або ініцыятывы).

    Пра сваё жаданне прыняць удзел у Hrod­na Medi­aWeek­end можна заявіць да 12.09, запоўнішы кароткую форму заяўкі. Пры вялікай колькасці ахвотных магчымы конкурсны адбор удзельнікаў, пра вынікі якога стане вядома не пазней за 16 верасня.

    Больш даведацца пра падзею можна па наступнай спасылцы.

    Падзея ў фэйсбуку тут

    Далучайцеся! Будзем радыя бачыць вас у Гродне!

    Па пытаннях датычна зместу і лагістыкі падзеі можна звяртацца па тэл. +375297792883 (Ганка Барадзіна) або па эл. пошце 3sektar@gmail.com

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці