Затрыманай жонцы віцебскага палітвязня прад’явілі абвінавачанне па крымінальнай справе — іх гадавалую дачку трымаюць у шпіталі
15 чэрвеня 2023
Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера Таццяну Пыцько вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК), паведамляе «Віцебская вясна».
Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.
Гадавалае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.
У 2020‑м годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.
Чытайце яшчэ:
Як правяраюць расследаванні. Кароткі гайд ад фактчэкера OCCRP
Появилось новое белорусское медиа Plan B. Его главред — Ольга Лойко
«Маці піша ў асноўным пра тое, што чытае, і дае жыцьцёвыя парады», — дачка Марыны Золатавай
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызналі «DW Беларусь» і «UDF — новости Беларуси»
29.04.2024
Трэці дзень народзінаў сустракае за кратамі палітзняволены блогер Ігар Лосік
20.05.2024
Журналіст Ігар Карней у калоніі працуе на пілараме
17.07.2024
Уладальніка сайта s13.ru зноў не выпусцілі на волю
27.11.2024