• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі

    Затрыманы пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі. Паводле папярэдняй інфармацыі, на яго заведзеная крымінальная справа за каментар у фэйсбуку.

    Ёсць інфармацыя, што для следчых дзеянняў Квяткоўскага павезлі ў Пінск, паведамляе @by_culture.

    Севярын Квяткоўскі – беларускі літаратар, мэдыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў, блогер.

    Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995–1996); у газетах «Имя» (1995–1996) і «Наша Ніва» (1996–1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997–1998); на «Радыё Рацыя» (1999–2002) і Радыё Свабода (2002–2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008–2012). Ад 2012 года пісаў блогі для Радыё Свабода.

    Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.

    Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекту і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-коміксу «Каларадзкая пушча» (2019). Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці