Затрыманы віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда
15 сакавіка 2022
Апошні раз 15 сакавіка Барыс выходзіў на сувязь каля 14-й гадзіны. Ён патэлефанаваў журналістам, каб паведаміць, што знаходзіцца ў райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну Віцебску, паведамляюць праваабаронцы.
Барыс Хамайда і яго “выспа свабоды” ў цэнтры Віцебску даўно сталі гарадской славутасцю. Апазіцыянер пачаў выходзіць на гэтае месца яшчэ напрыканцы 1980‑х гадоў, даўней тут ладзіліся пікеты, тут можна было набыць незалежную прэсу. “Працоўнае месца” распаўсюдніка аздабляў бел-чырвона-белы парасон і вышыванкі. Усё гэта было канфіскавана цягам апошняга году. Але Барыс Хамайда кажа, што не пакіне гэтае месца, нават калі ў яго канфіскуюць усё да рэшты: ён будзе прыходзіць сюды з раскладным крэслам і проста размаўляць з людзьмі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Брэсце прапагандысты зладзілі беларуска-расійскую «школу журналістыкі»
17.06.2024
Журналіст Зміцер Панкавец больш не працуе на «Радыё Свабода»
08.04.2024
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: акаўнт «Зеркала» ў TikTok
01.07.2024
CPJ аб’явіў лаўрэатаў Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
20.09.2024