Затрыманых у Мар’інай Горцы журналістаў вызвалілі. Забралі карту памяці
16 ліпеня 2015
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Незалежныя журналісты, сябры ГА "БАЖ" Аляксандр Баразенка і Аркадзь Несцярэнка рабілі відэаздымкі ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць).
Затрыманне адбылося каля 14‑й гадзіны. Каля 17.15 стала вядома, што журналістаў вызвалілі, склаўшы пратаколы апытання і забраўшы карту памяці з відэазапісам.
Старшыня ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец, які быў на сувязі з аператыўна-дзяжурнай службай Пухавіцкага РАУС і пазней з самімі журналістамі, паведаміў, што копію пратаколу вынятку Аляксандру Баразенку адмовіліся выдаць. Журналіст сфатаграфаваў дакумент і пакінуў запіс у кнізе скаргаў.
Нагадаем, што днём раней ў Рэчыцкім раёне (Гомельская вобл.) затрымлівалі на дзве гадзіны незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіст Мікола Дзядок ужо два месяцы знаходзіцца ў ШІЗА
06.08.2024
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: старонка «Активный Брест» у Facebook, TikTok-акаўнт «_nexta_live» і іншыя рэсурсы
16.12.2024
У Сейме Літвы прайшоў Форум свабоднай журналістыкі
13.12.2024
Як прапаганда выкарыстала прэс-тур польскіх журналістаў у Беларусь
01.04.2024