Затрыманыя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка — на Акрэсціна
3 чэрвеня 2021
Журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін, а таксама мантажор праекта «ЧаснОк» Яраслаў Пісарэнка затрыманыя ў кватэры людзьмі ў цывільным.
Па звестках суседзяў, людзі ў цывільным прыйшлі каля 13.00 з ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі.
У 16.00 Івулін і Пісарэнка павезлі на двух машынах у невядомым кірунку, паведамляе Tribuna.com
Пісарэнка ў жніўні пакінуў БТ, дзе працаваў вядучым навін.Таксама журналістка Валярына Кустава на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала, што да яе ў кватэру спрабуюць патрапіць невядомыя.
UPD. Журналісты Яраслаў Пісарэнка і Аляксандр Івулін знаходзяцца на Акрэсціна. Яраславу дазволілі патэлефанаваць бацькам
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
19.11.2024
Детский блогер будет судиться с Бондаревой о защите репутации
08.07.2024
28 чэрвеня ў Варшаве раптоўна памёр віцебскі праваабаронца Леанід Свецік
29.06.2024
На сайт беларускага спартовага партала «Трыбуна» адбылася DDoS-атака
15.04.2024