• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія аб’яднанні Украіны заклікаюць Беларусь спыніць “справу БелТА”

    Буйныя грамадскія аб'яднанні журналістаў Украіны — ГА "Интерньюз-Украіна", ГА "Дэтэктар медыя", ГА "Інстытут масавай інфармацыі", ГА "Інстытут развіцця рэгіянальнай прэсы" — выступілі ў падтрымку беларускіх калег, якіх абвінавачваюць па "справе БелТА".

    У звароце гаворыцца, што прадстаўнікі медыйнай супольнасці Украіны пільна сочаць за развіццём падзей у звязку са «справай БелТА». Яны вітаюць вызваленне ад крымінальнай адказнасці карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўлюка Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага.

    Аднак той факт, што іншым фігурантам справы па-ранейшаму пагражае крымінальная адказнасць, выклікае негатыўныя ацэнкі.

    «На нашу думку, шматгадовая праца партала Tut.by з’яўляецца добрым прыкладам прафесійнай журналістыкі ў Беларусі. Працу рэдакцыі годна ацэньваюць мільёны чытачоў у Беларусі і за яе межамі. Мы выказваем падтрымку Марыне Золатавай і салідарныя з усімі беларускімі журналістамі і арганізацыямі, якія падтрымліваюць рэдакцыю Tut.by ў гэтыя дні.

    Мы заклікаем беларускія ўлады зняць абвінавачаньні з Марыны Золатавай і іншых журналістаў, бо перакананыя, што гэты прэцэдэнт ставіць пад пагрозу свабоднае развіццё журналістыкі ў Беларусі», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце detector.media.

    Аўтары зварота заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі ціску на беларускія СМІ і даць медыя спакойна працаваць.

    Светлана Алексиевич выступила в поддержку журналистов по «делу БелТА» ВИДЕО

    Главному редактору портала TUT.BY Марине Золотовой предъявили обвинение по «делу БЕЛТА»

    Як людзі па ўсёй краіне стаялі за журналістаў

    «Репортеры без границ» призывают международных партнеров официального Минска отреагировать на волну преследований журналистов в Беларуси

    Кампанія ў абарону журналістаў! Далучайся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці