• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч скардзіцца на дзеянні чыноўніка і міліцыянта

    Супрацоўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанцін Кісцянёў і ўчастковы інспектар Сяргей Калеснікаў не пусцілі ў залу пасяджэнняў адміністрацыі Ленінскага раёна журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча.

    У будынку адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва павінен быў адбыцца сход чальцоў гаражнага кааператыва “Спутник-2008”, ініцыяваны раённымі ўладамі. Члены кааператыва, якія пажадалі, каб пасяджэнне прайшло галосна, запрасілі на сход карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча. Аднак работнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі раёна Канстанцін Кісцянёў, які выступаў арганізатарам мерапрыемства, адмовіўся прапускаць у залу пасяджэнняў журналіста БелаПАН. Ён таксама адмовіўся выдаць кнігу заўваг і прапаноў, калі Уладзімір Лапцэвіч запатрабаваў яе прадставіць, каб напісаць скаргу.

    У адказ на дзеянні магілёўскага чыноўніка Уладзімір Лапцэвіч выклікаў нарад міліцыі і стаў чакаць прыезду супрацоўнікаў праваахоўных органаў у памяшканні, дзе праходзіла рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу чальцоў гаражнага кааператыва. Аднак участковы Ленінскага РАУС г. Магілёва Сяргей Калеснікаў не дазволіў журналісту знаходзіцца ў гэтым памяшканні.

    “Ён з прымяненнем сілы вывеў мяне з памяшкання, дзе праходзіла рэгістрацыя, у калідор за руку. Пры гэтым Сяргей Калеснікаў не звяртаў ніякай увагі на мае словы, што яго дзеянні незаконныя. У памяшканні, дзе адбывалася рэгістрацыя, знаходзіліся людзі, якія не з’яўляліся чальцамі кааператыва, але ў дачыненні да іх участковы чамусьці ніякіх дзеянняў не прадпрымаў”, — распавёў Уладзімір Лапцэвіч.

    Журналіст дачакаўся прыезду міліцэйскага нарада. Супрацоўнікі міліцыі правялі апытанне Лапцэвіча і склалі адпаведны пратакол.

    Пасля гэтага Уладзімір Лапцэвіч паехаў у Ленінскі РАУС Магілёва. Там ён, зноў жа, распавёў пра стварэнне перашкодаў у працы яму з боку чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянёва і ўчастковага інспектара Сяргея  Калеснікава супрацоўніцы Следчага камітэта, якую выклікалі праваахоўнікі.

    Лапцэвіч лічыць, што сваімі дзеяннямі ў дачыненні да яго Кісцянёў і Калеснікаў парушылі артыкулы 426 і арт. 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы і перашкаджалі законнай прафесійнай дзейнасці журналіста.

    Неабходна адзначыць, што сход чальцоў кааператыва “Спутник-2008” таксама не адбыўся. Пасля таго, як прадстаўнік адміністрацыі Ленінскага раёна і ўчастковы інспектар не дапусцілі ў памяшканне прадстаўніка прэсы, прыблізна праз 20 хвілін сход, так па сутнасці і не пачаўшыся, завяршыўся, паколькі многія яго ўдзельнікі сышлі з залы. Пры гэтым многія чальцы  гаражнага кааператыва выказвалі абурэнне на дзеянні прадстаўніка адміністрацыі Ленінскага раёна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці