• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст быў у калоне дэманстрантаў — атрымаў штраф

    Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 1 кастрычніка пакараў журналіста-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Сяргея Ляпіна штрафам у памеры 270 рублёў паводле арт. 23.34 КаАП.

    Сергей Ляпин

    Суддзя Яраслаў Парэмскі прызнаў журналіста вінаватым ва ўдзеле ў масавым шэсці 6 верасня, якое не дазволена гарвыканкамам. Доказам яго віны стала ідэнтыфікацыя на міліцэйскім фотаздымку на праспекце Леніна ў калоне дэманстрантаў супраць несумленных выбараў.

    Судовае пасяджэнне праходзіла без прысутнасці Сяргея.

    У рапартах старшай інспектаркі Чыгуначнага РАУС Уздоўскай, якая склала адміністрацыйны пратакол без удзелу журналіста, указваецца, што на тэлефанаванні, у тым ліку і ў Viber, Ляпін не адказваў, а паходы на кватэру, дзе ён жыве і зарэгістраваны, выніку не мелі, бо ніхто дзверы не адчыняў.

    У агучаных у судзе матэрыялах на штраф, называліся таксама шматлікія парушэнні Сяргеем Ляпіным яшчэ і правілаў дарожнага руху на працягу года.

    У Face­book на паведамленне пра прызначаны штраф журналіст надзвычай здзівіўся міліцэйскай інфармацыі пра «дарожныя штрафы», бо чуе пра такую іх колькасць упершыню.

    «Здзіўляе мяне і непрапарцыянальная ўвага праваахоўнікаў да маёй сціплай персоны. Столькі званкоў, столькі паходаў да мяне на кватэру — і штраф 10 базавых велічыняў.  Выглядае, што міліцыя праз удзельнікаў пратэстных маршаў шукае, чым заняцца. Злачыннасць яны ўжо перамаглі, застаюцца толькі пратэстоўцы і тыя, хто асвятляе абурэнні людзей сфальсіфікаванымі вынікамі выбараў», — кажа Сяргей Ляпін.

    Нагадаем, што 6 верасня журналісты-фрылансеры Сяргей Ляпін і яго жонка Марыя Ляпіна-Булавінская здымалі ў Гомелі чарговы пратэстны марш супраць фальсікацыі вынікаў выбараў, пра што расказалі ў відэароліку «Атмасфера на гомельскім маршы Адзінства», які змешчаны на Face­book у пабліку «Флагшток».

    Некаторыя фрагменты з маршу 6 верасня ўвайшлі ў відэаролік «Пратэсты, затрыманні, гвалт, барацьба за свабоду і праўду. Хроніка падзеяў Гомеля пасля выбараў», які зрабілі Сяргей і яго жонка Марыя, таксама журналістка.

    Відэаролікі наглядна паказваюць, чым займаліся Сяргей і Марыя. Праўдападобна, што міліцыя наўмысна абвінавачвае журналістаў у правапарушэннях, якія яны не здзяйснялі, каб перашкодзіць распаўсюду ў грамадстве інфармацыі пра пратэстныя маршы супраць беззаконня ў краіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці