• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Чудзянцоў у брэсцкім СІЗА, у яго кватэры знайшлі невядомае рэчыва ВІДЭА

    Журналіст Уладзімір Чудзянцоў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў брэсцкім СІЗА. Яго знялі з цягніка ў пункце пропуску праз мяжу "Брэст" ("Тэрэспаль"). Па словах маці Уладзіміра Ніны Зуевай, у яе сына знайшлі пакет з нейкім рэчывам:

    «Адвакат з ім ужо бачылася, яна расказала мне, што ў цягніку ён адлучыўся ў туалет і пакінуў сумку з рэчамі. А потым да яго мытнікі ў цягніку падышлі, пачалі абшукваць і знайшлі ў сумцы пакет, мне сказалі, што з наркотыкамі. Я яшчэ нідзе не была. Ён цяпер у брэсцкім СІЗА, і пакуль мне ніхто нічога не казаў».

    Пасля гэтага ў мінскую кватэру Уладзіміра Чудзянцова, дзе ён пражывае разам з маці, прыехалі чатыры чалавекі з сабакам і пачалі ператрус: «Яны сказалі, што гэта брэсцкая мытня, — расказвае маці журналіста. — Пачалі абшукваць кватэру. Знайшлі яшчэ два пакеты, прычым у такіх месцах, дзе трэба было перавярнуць стол і ложак. Пакеты былі прылепленыя скотчам».

    Ніна Мікалаеўна ўпэўненая, што гэта правакацыя: «У нас дзверы не зачыняюцца. Дачка жыве паверхам ніжэй за нас. Я магу спусціцца да яе і сядзець 10–15 хвілін. А ў гэты час у кватэру можа ўвайсці хто заўгодна і прыляпіць што заўгодна. Валодзя ніколі не захапляўся наркотыкамі. Ён не піў, не курыў, не ўжываў. І будзем сумленныя — на наркотыкі ў яго ніколі грошай не было».

    У МУС адмаўляліся даваць каментарыі наконт затрымання і месца ўтрымання Уладзіміра Чудзянцова.

    Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990‑х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу ён сышоў з дзяржаўных СМІ, змяніў прозвішча і ўладкаваўся журналістам на TUT.by. Пасля скандалу звольніўся і заснаваў сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці