• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Чудзянцоў у судзе расказаў пра сувязь з Аватаравым

    Уладзімер Чудзянцоў даў Аватараву 100 даляраў, той купіў абмундзіраваньне.

    Сёньня ў Фрунзенскім судзе Менску працягваецца працэс над Тарасам Аватаравым, жыхаром Наваполацку, які ваяваў у Данбасе ў складзе добраахвотніцкага корпусу «Правага сэктару».

    На судзе дапыталі сьведку, журналіста і блогера Ўладзімера Чудзянцова. Той распавёў, што перапісваўся ў інтэрнэце з Аватаравым, які падпісваўся як «Посьпіх», потым — «Тарас Аватараў», а потым «Дук-Дук».

    Як высьветлілася, асабіста Чудзянцоў і Аватараў пазнаёміліся ў верасьні 2015 году выпадкова на вуліцы. Аватараў пазнаў блогера па фатаздымку і паклікаў. У той момант Аватараў «заўважна кульгаў», ён сказаў, што ў яго ў назе аскепак. Потым яго зрабілі апэрацыю.

    Пазьней Аватараў напісаў Чудзянцову і спытаў, ці мог бы ён дапамагчы «нашым хлопцам ва Ўкраіне».

    Чудзянцоў паабяцаў дапамагчы і пры сустрэчы ў мэтро «Пушкінская» перадаў яму 100 даляраў. Праз 3 дні Аватарў даслаў справаздачу, дзе было ўказана, на што ён патраціў грошы, — купіў нейкае абмундзіраваньне.

    Як сказаў Уладзімер Чудзянцоў, пра затрыманьне Аватарава ён даведаўся праз паведамленьне ў СМІ. Падчас размоваў пра набыцьцё зброі ён нічога не казаў.

    «Гэта ня першы добраахвотнік з Украіны, якога я ведаю, і ён таксама быў адэкватны і нічога пра зброю не казаў», — сказаў сьведка Чудзянцоў.

    Аватараў пытаньняў Чудзянцову не задаваў.

    Добраахвотнік «Правага сектару», якога судзяць у Менску, хоча сустрэцца з кіраўніком КДБ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці