• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі адмаўляецца “бараніць рэжым” на вайсковых зборах

    Больш як два месяцы цягнулася медычная камісія ў Гомельскім гарадскім ваенкамаце для 43-гадовага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, якога яшчэ ў красавіку меліся прызваць на вайсковыя зборы. З прычыны стану здароўя журналіста накіроўвалі на паглыбленае абследаванне ў розныя медустановы.

    “Я згубіў агулам пятнаццаць дзён, і сёння заявіў у ваенкамаце, што час ужо кампенсаваць мне згублены час. Дык лекар Ігар Арлоў пагражаў звярнуцца ў пракуратуру на мае паводзіны, адправіць нават на псіхіятрычную экспэртызу, хоць зусім нядаўна сам даў мне заключэнне, што я псіхічна здаровы”, — распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі.

    З ваенкамата фрылансер вёў стрым, у якім выказаў меркаванне, што, выкарыстоўваючы вайсковую структуру, КДБ наўмысна «мурыжаць» яго са зборамі, каб не займаўся журналістыкай.

    Па словах Жукоўскага, раней у ваенкамаце тлумачылі, што беларускай арміі надзвычай патрэбныя наводчыкі-танкісты. Менавіта такую спецыяльнасць меў Жукоўскі, калі праходзіў тэрміновую службу. Цяпер Жукоўскага спрабуюць прызваць на нейкую “базу захоўвання”.

    Але былы танкіст-наводчык заявіў, што наагул не збіраецца абараняць “рэжым, які раздзярбаніў краіну”. На пытанне Жукоўскага, ці могуць забяспечыць яму ў войску дыетычнае харчаваннне, як рэкамэндуюць медыкі ў сувязі з ягоным станам зароўя, супрацоўнікі ваенкамата адказвалі адмоўна.

    Падчас уручэння позвы на зборы, якія плануюцца на канец ліпеня, Жукоўскі паўтарыў, што не збіраецца “бараніць рэжым” на шкоду свайму здароўю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці