• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст «Руставі 2» абразіў Пуціна ў эфіры. Тэлеканал часова спыніў вяшчанне

    Грузінская тэлекампанія «Руставі 2» спыніла вяшчанне. У кіраўніцтве патлумачылі гэта сітуацыяй, якая ўзнікла пасля абразлівых рэплік аднаго з вядоўцаў на адрас Уладзіміра Пуціна і яго сваякоў, піша РБК.

    У паведамленні, апублікаваным кіраўніцтвам тэлекампаніі, спыненне вяшчання патлумачылі няздольнасцю МУС Грузіі гарантаваць бяспеку журналістам. Паведамляецца, што пасля скандальнага выступу ў праграме P.S. былі здзейсненыя напады на некалькіх супрацоўнікаў.

    Раней стала вядома, што каля будынка, у якім знаходзіцца «Руставі 2», сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія запатрабавалі закрыцця тэлекампаніі і прабачэнняў з боку яе кіраўніцтва і журналіста Георгія Габунія.

    Кіраўніцтва «Руставі 2» афіцыйна перапрасіла за паводзіны свайго супрацоўніка. Там паведамілі, што лічаць расійскага прэзідэнта «ворагам» і выступаюць супраць цэнзуры, аднак лічаць непрымальным мат у эфіры.

    Асудзілі паводзіны Габуніі прэзідэнт і прэм’ер-міністр Грузіі. Экс-прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі, якога падтрымлівае «Руставі 2», заклікаў грузінскія выданні не ператварацца ў «істэрычныя расійскія СМІ», перадаваць інфармацыю без эпатажу і ў цывілізаванай форме.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці