Журналіст Станіслаў Івашкевіч пакараны штрафам
15 снежня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч двое сутак правёў у ізалятары да суда.
Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў яго штрафам у 50 базавых велічынь (1 350 BYN) паводле складзенага пратакола па арт. 23.34 КаАП.
Калегі спрабавалі перадаць рэчы затрыманаму журналісту, але іх не прынялі.
Стас Івашкевіч замаецца расследаваннямі на тэлеканале «Белсат». Яго матэрыялы атрымлівалі прызавыя месцы ў прафесійным конкурсе «Вольнае Слова».
Станислав Ивашкевич: «Нас сильно не били. Только один раз побили палками»
13 снежня ў Мінску затрымалі траіх журналістаў: Станіслава Івашкевіча, фатографа Генадзя Верацінскага, рэдактара Onliner Мікалая Градзюшку.
Затрыманага журналіста Генадзя Верацінскага з Акрэсціна даставілі ў шпіталь з вялікім ціскам. Ён шпіталізаваны.
Рекордное количество журналистов заключено в тюрьму во всем мире из-за гражданских беспорядков и пандемии
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: акаўнт «Зеркала» ў TikTok
01.07.2024
Раённая газета «Веснік Глыбоччыны» абмежавала доступ да свайго сайта з‑за мяжы
13.10.2023
Кнігу «Мова 404» выдалі анлайн. Будуць пераклады на англійскую, нямецкую і расейскую
16.04.2024
Полк Каліноўскага і АВВА выступілі ў падтрымку «Белсату»
20.08.2024