• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст з Рэчыцы выпраўляе назвы вуліц у сталіцы

    Журналіст-фрылансер, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Мядзведзеў з Рэчыцы дамогся, каб у касах мясцовага чыгуначнага вакзала яму выдавалі квіткі на праезд на беларускай мове.

    “Рэчыцкія касіркі ўжо прызвычаіліся да мяне, некаторыя нават не пытаюцца і самі друкуюць квіткі па-беларуску. Але ў мяне такое ўражанне, што я адзін такі, хто просіць квіток па-нашаму”, — кажа Мядзведзеў.

    Розныя людзі з розных мясцін краіны некалькі гадоў запар пісалі ў дзяржаўнае прадпрыемства “Беларуская чыгунка”, каб і на транспарце захоўвалася роўнасць беларускай і рускай моў. Найбольшыя высілкі ў гэтым напрамку рабілі і робяць ініцыятары праекту “Абаронім мову разам!”.

    “Я таксама падтрымліваю гэтую ініцыятыву, — тлумачыць  сваю пазіцыю карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Мядзведзеў. — Быў неяк у сталіцы ў шматфункцыянальным комплексе “Маяк Мінску”. Там панавешвалі шыльдаў з назвамі вуліц на незразумелай транслітарацыі. На жаль, мінчукам не да таго — ім і так добра. Давялося самому звярнуцца праз электронную пошту ў адміністрацыю Першамайскага раёна Мінска”.

    Журналіст звяртаў увагу на неабходнасць рабіць шыльды згодна з законам “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” ды Інструкцыяй па транслітарацыі назваў літарамі лацінскага алфавіту.

    На зварот своечасова адрэагаваў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Дзмітрый Шашок. Ён паведаміў, што на адрас ТАА “Зомекс Інвестмент” накіраваны запыт з просьбай замяніць шыльды на адпавядаючыя заканадаўству. Да таго ж, паводле адказу, зварот Андрэя Мядзведзева застаецца на кантролі ў адміністрацыі раёна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці