Журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука адпусцілі з ізалятара
Але Юрый Дзяшук застаецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).
Нагадаем, Юрыя Дзешука затрымалі 20 студзеня ў Лідзе разам з іншымі асобамі, якія прысутнічалі на агалошванні прысуду палітвязню Вітольду Ашурку.
20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”.
Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Іншых акалічнасцяў справы мы пакуль не ведаем.