Журналіста Ігара Карнея пакаралі арыштам на 10 сутак
18 лістапада 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Затрыманага ў нядзелю, 15 лістапада, журналіста Ігара Карнея пакаралі арыштам на 10 сутак. Інфармацыя пра арышт з'явілася насупраць ягонага прозвішча ў спісе зняволеных у Жодзіна
Родныя і калегі гэтыя дні не мелі інфармацыі пра лёс Ігара Карнея.
Ігар Карней у журналістыцы — з 1990 года.Друкаваўся ў газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда». З 1991 года працаваў у газеце «Звязда». У 1994–2000 гадах быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на Радыё Свабода. Сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Цяпер за кратамі знаходзяцца 20 журналістаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Чарговае незалежнае выданне патрапіла ў цяжкую фінансавую сітуацыю
31.05.2024
Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека. Яна прысвяціла яе журналістам
27.09.2024
Прапагандысты пахваліліся статыстыкай праглядаў на Videobel.by
16.09.2024
Анджэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы
01.08.2024