• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Міхаіла Карневіча аштрафавалі за рэпост у сацсетках

    Міхаіл Карневіч – на волі. Гэтую навіну ён паведаміў рэдакцыі сам.

    Журналісту “Народнай Волі” далі штраф памерам у 800 рублёў за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках — ч. 2 ст. 19.11 КоАП.

    Ён паведаміў, што да яго прыйшлі з вобыскам у пятніцу прыкладна каля гадзіны дня. Канфіскавалі камп’ютар, тэлефон. Тэлефон быццам бы павінны бліжэйшым часам вярнуць. Потым прапанавалі паехаць у мясцовы райаддзел на размову – маўляў, літаральна на гадзіну. А бліжэй да дзясятай гадзіны вечара журналіст апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе і правёў выхадныя.

    “Дзякуй Богу, што на волі!”, – сказаў Міхаіл Карневіч.

    З пятніцы, 21 студзеня, уласны карэспандэнт газеты “Народная Воля” знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродна. Па папярэдняй інфармацыі, у пятніцу пасля абеда да Міхаіла Карневіча наведаліся з вобшукам. З якой нагоды і якія службы мелі да яго прэтэнзіі — дакладна невядома. Суседзі кажуць, што ў яго канфіскавалі тэхніку.

    Цікава, што інфармацыю пра тое, дзе ўсе гэтыя дні знаходзіўся Міхаіл Карневіч, даведацца было не так і проста. Ён — чалавек адзінокі, а інфармацыю прадастаўляюць толькі блізкім і сваякам, спасылаючыся на закон аб абароне персанальных дадзеных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці