Журналіста «Радыё Рацыя» вызвалілі пасля затрымання АБНОЎЛЕНА
4 студзеня 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Актывістка Ніна Багінская выйшла да скульптуры «Мінскі гарадавы» з плакатам «Свабоду палітвязням». Максім Клімковіч планаваў рыхтаваць матэрыял пра гэты пікет.
Ніну Багінскую і некалькі асобаў, якія былі разам з ёй, затрымалі ў цэнтры Мінска.
Пра гэта паведаміла ў Facebook Ганна Шапуцька.
Разам з Багінскай былі затрыманыя Надзея Батура, Алена Таўстая і журналіст «Радыё Рацыя» Максім Клімковіч.
Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска.
Прыкладна праз чатыры гадзіны Максіма Клімковіча адпусцілі без складання пратакола.
Фота «Новы Час»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
БАЖ звярнуўся да спецыяльнай працэдуры ААН па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
28.06.2024
Святлана Ціханоўская: «Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»
21.05.2024
«Экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызналі «DW Беларусь» і «UDF — новости Беларуси»
29.04.2024
Раман Пратасевіч анансаваў сваё вяртанне ў вялікае блогерства
12.02.2024