• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Сяргея Няроўнага судзяць нават не за рэпосты, а за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»

    Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага судзяць нават не за рэпосты, а за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам». Журналіста вызвалілі да наступнага працэсу

    Учора былога рэдактара крычаўскай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага затрымалі ўжо па новай адміністрацыйнай справе за «экстрэмізм». Сёння высветлілася, што вінавацяць нашага калегу нават не за рэпосты, а за лайкі пад публікацыямі на старонках СМІ, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.

    У першым пратаколе ў віну Няроўнаму ставяць лайк на старонцы ТУТ.БАЙ у фэйсбуку, у другім – лайк на старонцы незалежнага беларускага тэлеканала. Міліцыянты лічаць, што сваімі лайкамі журналіст нібыта распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць гэтыя абвінавачанні поўным абсурдам. Як і прызнанне старонак незалежных медыя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    Сёння стала вядома, што суды па абедзвюх справах супраць Няроўнага перанеслі на наступны тыдзень. Самога журналіста вызвалілі да суду.

    У мінулыя выходныя дома ў журналіста міліцыянты правялі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці